Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сэрбіі міністра абароны адправілі ў адстаўку за абразу журналісткі


Пратэст сэрбскіх журналістаў 25 студзеня 2016 году.
Пратэст сэрбскіх журналістаў 25 студзеня 2016 году.

Парлямэнт Сэрбіі ў пятніцу, пасьля шматгадзіннага абмеркаваньня, адправіў у адстаўку міністра абароны Браціслава Гашыча. Прычынай такога рашэньня стала яго абразьлівае выказваньне на адрас журналісткі сэрбскай тэлерадыёкампаніі В92, якое прагучала ў пачатку сьнежня.

Скандал узьнік пасьля фразы міністра: «Як я люблю журналістак, якія так лёгка становяцца на калені». Гэтыя словы Гашыч вымавіў на адным з брыфінгаў, калі супрацоўніца B92 прысела, каб не перашкаджаць працы апэратараў. І хоць Гашыч хутка прынёс прабачэньні, прэм’ер-міністар Аляксандр Вучыч кваліфікаваў выказваньне свайго найбліжэйшага паплечніка як тое, што не даруецца, і заявіў што даможацца яго адстаўкі.

Звальненьне, аднак, расьцягнулася амаль на два месяцы і суправаджалася акцыямі пратэстаў сэрбскіх журналістаў, перадае карэспандэнт Радыё Свабода на Балканах Юлія Пятроўская.

Парлямэнт, які разглядаў пытаньне аб звальненьні Гашыча па ініцыятыве прэм’ера, прыняў рашэньне аднагалосна: за адстаўку прагаласавалі ўсе 195 заканадаўцаў, якія прысутнічалі на пасяджэньні. Вучыч ня выказаў прэтэнзій да працы Гашыча на пасадзе міністра, але ў той жа час адзначыў, што той павінен панесьці адказнасьць за свой камэнтар.

«Рашэньне аб звальненьні Браціслава Гашыча я падпісаў таму, што наша грамадзтва павінна быць прыстойным, а Сэрбія прыстойнай, нармальнай і сучаснай краінай», — сказаў прэм’ер.

За адстаўку прагаласавалі як прадстаўнікі кіруючай кааліцыі, касьцяк якой складае Сэрбская прагрэсіўная партыя Вучыча, так і апазыцыя, аднак зроблена гэта было па розных прычынах. Калі кіруючая большасьць зрабіла акцэнт на ўвядзеньні адказнасьці выказваньні, то з шэрагаў апазыцыі паведамілі пра незадаволенасьць працай міністра.

Згодна з законам, прэм’ер-міністар павінен прапанаваць кандыдатуру новага міністра ў 15-дзённы тэрмін, а для яго абраньня неабходная большасьць галасоў у парлямэнце. Хто заменіць Гашыча, пакуль ня ясна

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG