Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праціўнікі імігрантаў праводзяць сёньня дэманстрацыі ў 14 краінах сьвету


Адзін з апошніх выступаў руху PEGIDA ў Кёльне.

Адзін з апошніх выступаў руху PEGIDA ў Кёльне.

У Аўстраліі ў суботу на акцыю ў Канбэры з антыісламскімі лёзунгамі сабраліся каля 400 чалавек. Яны мітынгавалі каля будынка парлямэнту.

Як адзначае агенцтва DPA, акцыя была арганізаванаz ў падтрымку руху PEGIDA, які выступае супраць «ісламізацыі Захаду». Ён быў створаны ў Нямеччыне, але пазьней яго прыхільнікі зьявіліся і ў іншых дзяржавах.

У суботу PEGIDA і іншыя аналягічныя арганізацыі заплянавалі дэманстрацыі ў 14 краінах сьвету. Акрамя Аўстраліі і ФРН, пратэсты арганізуюцца ў Чэхіі, Польшчы, Нідэрляндах.

Прадстаўнікі Руху PEGIDA ўжо нічога не саромеюцца, яны адкрыта заклікаюць да гвалту супраць замежнікаў і палітыкаў, — сказаў прэм’ер-міністр нямецкай фэдэральнай зямлі Саксонія Станіслаў Цілі ў інтэрвію, на якое спасылаецца «Нямецкая хваля».

Аб некалькі выступах PEGIDA, якія суправаджаліся беспарадкамі, паведамлялася пасьля нядаўніх нападаў на жанчын у Кёльне і шэрагу іншых гарадоў Нямеччыны і іншых эўрапейскіх краінаў. Многія абвінавачваюць у гэтых нападах уцекачоў з краін Блізкага Ўсходу і Афрыкі.

У мінулым годзе колькасьць уцекачоў, якія прыбылі ў Эўропу, дасягнула рэкорднага ўзроўню.

XS
SM
MD
LG