Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 6 лютага: Інтэрактыўная выстава «Прызнаньні/Confessions» у Галерэі «Ў»


Міхаіл Гарбачоў і Роналд Рэйган на сваёй першай сустрэчы ў Жэнэве 19 лістапада 1985 году.
Міхаіл Гарбачоў і Роналд Рэйган на сваёй першай сустрэчы ў Жэнэве 19 лістапада 1985 году.

Чаканыя падзеі 6 лютага, а таксама чым гэты дзень запомніўся ў гісторыі.

Афіша:

Менск. Дзень адчыненых дзьвярэй таварыства «Зялёная сетка». Месца правядзеньня — Бізнэс-клюб «Imaguru» (вул. Фабрыцыуса, 4). Пачатак у 14:00.

Менск. Беларускі дзяржаўны музэй народнай архітэктуры і побыту Беларускі дзяржаўны музэй народнай архітэктуры і побыту запрашае на мерапрыемства «Франты і моднікі: мода ў жыцьці беларускіх мяшчан мінулых стагоддзяў». Пачатак у 13:30.

Менск. У Галерэі сучаснага мастацтва «Ў» (пр. Незалежнасьці, 37А) пройдзе інтэрактыўная выстава «Прызнаньні/Confessions», экспанатамі якой стануць выказваньні наведнікаў. Гэта заснаваны на ўзаемадзеяньні праект, дзе гледачы выконваюць сцэнар мастачкі і робяцца яе суаўтарамі. Аўтаркай выставы «Прызнаньні/Confessions» зьяўляецца мастачка Кэндзі Чанг/Candy Chang, вядомая сваім інтэрактыўным праектам «Перад тым, як я памру.../Before I Die...», які быў паўтораны ў 1000 гарадах, болей чым ў 70 краінах сьвету. Пачатак у 16:00.

У Зоне Свабоды — штотыднёвай аналітычнай перадачы на тэлеканале Белсат — будзе абмяркоўвацца гадавіна менскіх пагадненьняў. Чым сталі менскія пагадненьні для Ўкраіны, Захаду, Расеі і Беларусі? Якая роля Беларусі ў расейска-ўкраінскім канфлікце? У перадачы ўдзельнічаюць дырэктар украінскай службы Радыё Свабода Марьяна Драч, Аляксандра Дынько і Юры Дракахруст. Вядучы Аляксандар Лукашук. Глядзіце перадачу а 20:20. Таксама ў суботу ў эфіры Свабоды — радыёвэрсія перадачы.

У гісторыі:

1920 — у Слуцку выйшаў першы нумар газэты «Наша каляіна», органа арганізацыі «Папараць-кветка».

1921 — выйшаў дэкрэт, якi надаў беларускай, габрэйскай (iдыш), польскай i расейскай мовам статус дзяржаўных у БССР.

У памяці:

1893 — нарадзіўся Максім Гарэцкі, беларускі пісьменьнік, літаратуразнаўца, лексыкограф і фальклярыст.

1906 — нарадзіўся Тамаш Падзява, каталіцкі сьвятар-марыянін, філёзаф, тэоляг, публіцыст, рэлігійна-культурны дзяяч, вязень савецкіх канцлягераў.

1911 — нарадзіўся Роналд Рэйган, прэзыдэнт ЗША.

1914 — нарадзіўся нарадзіўся Аркадзь Куляшоў, народны паэт, перакладчык.

1928 — нарадзіўся Ўладзімер Стальмашонак, беларускі мастак.

1945 — нарадзіўся Боб Марлі, ямайскі сьпявак і гітарыст, найбольш вядомы выканаўца ў стылі рэгі.

1995 — памёр Валянцін Рабкевіч, літаратуразнавец, перакладчык, паэт.

Цытата:

Кажуць, што палітыка — другая найстаражытная прафэсія. Але я прыйшоў да высновы, што ў яе значна больш агульнага з першай.

Роналд Рэйган

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG