Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама прапанаваў падатак на нафту 10 даляраў за барэль


Барак Абама
Барак Абама

Такім чынам Белы дом прапануе вырашыць транспартную праблему. Але Кангрэс хутчэй за ўсё адхіліць прапанову.

У праекце бюджэту на 2017 год прэзыдэнт ЗША Барак Абама прапанаваў увесьці падатак для нафтавых кампаніяў у памеры 10 даляраў на барэль нафты.

Падатак, тлумачаць у Белым доме, патрэбны для фінансаваньня прэзыдэнцкага пляну па разьвіцьці экалягічнага транспарту, на які такім чынам атрымаецца здабыць каля 20 мільярдаў даляраў на год:

Каб задаволіць нашыя патрэбы ў будучыні, мы мусім рабіць значныя інвэстыцыі ва ўсе віды транспарту.

«Занадта доўга двухпартыйная падтрымка інавацыйнага і экспансіўнага інвэставаньня ў перавозкі не суправаджалася доўгатэрміновым плянамі для аплаты за яго. Нам патрэбнае трывалае рашэньне аб фінансаваньні, у якім улічваецца ўзаемазалежная структура нашай транспартнай сыстэмы, — гаворыцца на сайце Белага дома. — Вандроўнікі абіраюць паміж хадой, яздой на ровары, паездкамі на аўто і на цягніку, палётамі; кампаніі абіраюць паміж машынамі, баржамі, самалётамі і чыгункай. Такім чынам, каб задаволіць нашыя патрэбы ў будучыні, мы мусім рабіць значныя інвэстыцыі ва ўсе віды транспарту. І нашая транспартная сыстэма ў значнай ступені залежыць ад нафты. Менавіта таму мы прапануем фінансаваць гэтыя інвэстыцыі праз новы падатак у 10 даляраў за барэль з нафтавых кампаніяў, які будзе паэтапна ўводзіцца на працягу пяці гадоў».

Праграма скіраваная на скарачэньне выкідаў вуглякіслага газу рознымі шляхамі: праз плянаваньне земляробства, інвэставаньне ў «чыстыя» запраўкі, разьвіцьцё грамадзкага транспарту, зьніжэньне залежнасьці ад нафты і мноства іншых напрамкаў. Інвэстыцыі ў экалягічны транспарт маюць падвысіцца на палову ў параўнаньні зь цяперашнім узроўнем.

«Прапанаваны падатак, які будзе выплочвацца нафтавымі кампаніямі і паэтапна ўводзіцца на працягу пяці гадоў, сустрэлі з пагардай заканадаўцы ў кантраляваным рэспубліканцамі Кангрэсе», — камэнтуе праект Reuters.

Сьпікер Незалежнай нафтавай асацыяцыі Амэрыкі Ніл Кірбі дадае: пры цане каля 30 за барэль нафтавыя кампаніі перажываюць найвялікшы за 25 год фінансавы крызіс, няма сэнсу павялічваць выдаткі індустрыі — падатак пакладзецца на плечы спажыўцоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG