Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь праводзіць вайсковыя манэўры ля межаў Украіны


Задзейнічаныя 270 адзінак тэхнікі і 800 салдат.

Як паведамляе прэсавая служба Мінабароны Беларусі, з 3 па 5 лютага ў беларускім Палесьсі пад кіраўніцтвам начальніка ракетных войскаў і артылерыі Ўзброеных сілаў — начальніка ўпраўленьня ракетных войскаў і артылерыі Генэральнага штаба Ўзброеных сілаў праводзіцца камандна-штабное вучэньне з ракетнымі войскамі і артылерыяй.

«Асаблівасьцю вучэньняў зьяўляецца значны прасторавы размах іх правядзеньня, а таксама сумеснае ўжываньне разнастайных сілаў і сродкаў у адзіным пляне. Геаграфія вучэньняў уключае адміністрацыйныя тэрыторыі некалькіх раёнаў Гомельскай і Берасьцейскай абласьцей»,— паведамляе Мінабароны.

Да ўдзелу ў вучэньнях прыцягваюцца воінскія часткі і падразьдзяленьні комплексаў тактычных ракет «Кропка-У», рэактыўныя сыстэмы залпавага агню «Сьмерч», «Ураган» і «Белград», артылерыйскія дывізіёны, узброеныя дальнабойнымі прыладамі «Мста-Б». Усяго ў вучэньні будзе задзейнічана да 270 адзінак тэхнікі і звыш 800 чалавек асабовага складу.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG