Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абвінавачаны ў карупцыі паплечнік Парашэнка сышоў у адстаўку. Але — часова


Ігар Кананенка (у цэнтры)
Ігар Кананенка (у цэнтры)

Міністар эканомічнага разьвіцьця і гандлю Айварас Абрамавічус называў Ігара Кананенку прычынай свайго сыходу з ураду.

Першы намесьнік старшыні фракцыі партыі прэзыдэнта Ўкраіны «Блёк Пятра Парашэнкі» Ігар Кананенка абвясьціў, што складае свае паўнамоцтвы ў фракцыі на пэрыяд расьсьледаваньня заявы міністра Айвараса Абрамавічуса.

Заява Кананенкі была апублікаваная на сайце «Блёку Пятра Парашэнкі».

«Я павінен зрабіць наступную заяву: учора мной пададзена і афіцыйна зарэгістравана заява ў Нацыянальнае антыкарупцыйнае бюро па абвінавачваньнях у мой адрас з просьбай правесьці аб’ектыўнае расьсьледаваньне і пакараць вінаватых. Другое, я прапаную і настойваю разам са спадаром Абрамавічусам прайсьці дэтэктар хлусьні па выстаўленых ім абвінавачваньнях», — гаворыцца ў заяве.

Абрамавічус падаў у адстаўку 3 лютага. Паводле міністра, ключавой прычынай яго зыходу зьяўляецца карупцыя сярод высокапастаўленых чыноўнікаў. У прыватнасьці, ён распавёў пра канфлікт зь сябрам і бізнэс-партнэрам ўкраінскага прэзыдэнта Кананенкам.

Міністар заявіў, што Кананенка спрабаваў прывесьці сваіх людзей у міністэрства і прызначыць іх на кіруючыя пасады ў дзяржаўных прадпрыемствах для кантролю над грашовымі плынямі.

Абрамавічус: «У мяне і маёй каманды няма жаданьня быць шырмай для карупцыі»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:40 0:00
Наўпроставы лінк

Нацыянальнае антыкарупцыйнае бюро пачало расьсьледаваньне на падставе заяў Абрамавічуса.

Кананенка, у сваю чаргу, адмаўляе ўсе абвінавачваньні, і наадварот, лічыць заяву спробай перакласьці адказнасьць за няўдачы ў працы міністэрства на кагосьці іншага.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG