Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мастак дзяржаўнай газэты намаляваў Мону Лізу ў вышыванцы


Фрагмэнт

Фрагмэнт

«Мону Лізу» Леанарда да Вінчы намалявалі ў беларускай вышыванцы. Аўтар — Алег Карповіч, мастак газэты «СБ. Беларусь сегодня».

Фота беларускай Моны Лізы зьмясьціла газэта «Голас Радзімы». У аглядзе выставы Алега Карповіча, якая прайшла ў Нацыянальным гістарычным музэі, прыведзены некалькі ілюстрацыяў аўтара. У іх ліку — «Беларуская Джаконда» ў вышыванай сарочцы.

Алег Карповіч скончыў Менскае мастацкае вучылішча імя А. Глебава, аддзяленьне графікі Тэатральна-мастацкага інстытуту. Цяпер ён працуе аглядальнікам і мастаком-графікам у газэце «СБ. Беларусь сегодня».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG