Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Страйк у Атэнах перарос ў сутыкненьні з паліцыяй


Выбух бутэлькі з запальнай сумесьсю каля паліцыянта падчас пратэсту ў Атэнах 4 лютага.

Выбух бутэлькі з запальнай сумесьсю каля паліцыянта падчас пратэсту ў Атэнах 4 лютага.

Каля 40 тысяч чалавек у сталіцы Грэцыі удзельнічаюць ў страйку супраць рэформы пэнсійнай сыстэмы; у Салёніках страйкуюць каля 14 тысяч. Рух грамадзкага транспарту спынены.

Як паведамляе агенцтва АР, адбыліся сутыкненьні пратэстоўцаў з паліцыяй. Некалькі дзесяткаў маладых людзей пачалі кідаць у паліцыянтаў каменьне і бутэлькі з запальнай сумесьсю. Паліцыя ў адказ скарыстала сьлезацечны газ і сьветлашумавыя гранаты.

У выніку ўсеагульнага 24-гадзіннага страйку ў Грэцыі спынены рух грамадзкага транспарту і паромная сувязь паміж грэцкімі выспамі, скасаваныя дзесяткі ўнутраных авіярэйсаў. Зачыненыя школы, большасьць гандлёвых прадпрыемстваў, у шпіталях працуюць толькі дзяжурныя лекары.

Пэнсійная рэформа заплянаваная ўрадам Грэцыі ў адпаведнасьці з патрабаваньнямі эўрапэйскіх крэдытораў. Яна прадугледжвае зьніжэньне мінімальнай гарантаванай пэнсіі да 384 эўра і памяншэньне максымальнага памеру пэнсіяў з 2,7 тысяч да 2,3 тысяч эўра.

XS
SM
MD
LG