Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея вінаваціць Турэччыну ў падрыхтоўцы ўварваньня ў Сырыю


Прадстаўнік Мінабароны Расеі Ігар Канашэнкаў

Прадстаўнік Мінабароны Расеі Ігар Канашэнкаў

Паводле прадстаўніка Мінабароны Расеі, прыкмет схаванай падрыхтоўкі да ўзброенага ўварваньня «ўсё больш і больш».

Масква западозрыла Анкару ў падрыхтоўцы ваеннага ўварваньня ў Сырыю.

З адпаведнай заявай у чацьвер выступіў прадстаўнік Мінабароны Расеі Ігар Канашэнкаў. Паводле яго, для падазрэньняў Масква мае «сур’ёзныя падставы». «Прыкмет схаванай падрыхтоўкі турэцкіх узброеных сіл да актыўных дзеяньняў на тэрыторыі Сырыі мы фіксуем усё больш і больш», — сказаў Канашэнкаў журналістам. Ён сказаў, што раней Мінабароны прадставіла відэадоказы, на якіх турэцкія самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі вядуць абстрэл сырыйскіх населеных пунктаў на поўначы Латакіі.

Адносіны паміж Расеяй і Турэччынай рэзка пагоршыліся ў лістападзе мінулага году, калі турэцкія ВПС зьбілі ў раёне мяжы з Сырыяй расійскі бамбавік.

29 студзеня Анкара зноў заявіла аб парушэньні расейскім баявым самалётам турэцкай паветранай прасторы, абвінаваціўшы Маскву ў эскаляцыі напружанасьці. Камандаваньне ВПС Турцыі абвясьціла ў войсках павышаную баявую гатоўнасьць. Расейскі бок называе абвінавачваньні загадзя абдуманай правакацыяй і «галаслоўнай прапагандай».

XS
SM
MD
LG