Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Радня Пуціна меняе прозьвішчы (ВІДЭА)


"Гэта не нармальна — усё, што адбываецца зь яго сям'ёй". Галоўны рэдактар расейскага штотыднёвіка "Собеседник" Юры Піліпенка пра новае прозвішча Людмілы Пуцінай, пра тое, чаму небяспечна пісаць пра сям'ю прэзыдэнта і пра тое, чаму яны ўсё ж гэта робяць. Вядучая эфіру Алена Рыкаўцава.

Фрагмэнт размовы:

(...)

Юрый Піліпенка: Калі мы паглядзелі, што і дзень нараджэньня, і год нараджэньня супадаюць зь Людмілай Аляксандраўнай [Пуцінай], калі мы знайшлі ў Фэйсбуку яшчэ і фатаграфію Людмілы Аляксандраўны разам з Ачарэтным, тым самым генэральным дырэктарам, нам падалося, што ўсё і супала. Хачу заўважыць, што мы не ўздымалі ніякага шуму наконт таго, што Людміла Аляксандраўна выйшла замуж — гэта сродкі масавай інфармацыі ўчапіліся за гэта і сталі пісаць, што Пуціна выйшла замуж. Мы ні адной радком пра гэта нідзе не паведамілі. Мы проста напісалі пра тое; вы сказалі пра эпідэмію грыпу, а я б хацеў сказаць пра эпідэмію зьмены прозьвішчаў радні Ўладзіміра Ўладзіміравіча, яна ж існуе рэальна. Спачатку стала вядома, што памяняла прозьвішча старэйшая дачка, яна Фаасэн стала, мы публікавалі на гэтую тэму матэрыял. Там, здавалася, усё нармальна, муж галяндзкі бізнэсмэн, Фаасэн Марыя — нармальна. Потым зусім нядаўна стала вядома, што яна гэта не Фаасэн, а Варанцова. Мы ў свой час пісалі пра Ціханаву Кацярыну, там таксама ўсё сышлося, гаворка ідзе пра малодшую дачку Ўладзіміра Ўладзіміравіча.

РС: У адной сям’і ў нас ужо Фаасэн, Варанцова, Ціханава і Ачарэтная.

Юрый Піліпенка: Дарэчы, хачу заўважыць, што пасьля разводу Людміла Аляксандраўна спачатку ўзяла сваё дзявочае прозьвішча Шкрэбнева. Адзін з дакумэнтаў, які ў нас прадстаўлены, гаворыць аб тым, што яна валодае 100% акцый адной зь фірмаў, там сказана, што гэта Шкрэбнева Людміла Аляксандраўна. ... А ўжо крыху пазьней зьявілася прозвішча Ачарэтная. (...)

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG