Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўра дасягнуў новага максымуму, а даляр аслабеў


Нацыянальны банк Беларусі вызначыў курсы валют на 5 лютага: эўра вырас на 122 пункты — да 23 798 рублёў, а даляр зьнізіўся на 232 пункты — да 21 486 рублёў.

Эўра сёньня дасягнуў новага гістарычнага максымуму. Мінулы быў усталяваны 22 студзеня — 23 779 рублёў.

Расейская валюта сёньня вырасла на 6 пунктаў — да 280 рублёў.

Роўна год назад курс эўра быў 17 360. Такім чынам, на працягу году рубель адносна эўра абясцэніўся на 37%. А з 19 сьнежня 2014 году, калі пачалася першая хваля новай дэвальвацыі, — на 92,6%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG