Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь будзе прарывацца на эўрапейскія рынкі празь Вену


likely to see major gains for anti-EU parties bent on destroying the E
likely to see major gains for anti-EU parties bent on destroying the E

Правядзеньне беларускага інвэстыцыйнага форуму ў Аўстрыі пры падтрымцы Эўрапейскай камісіі абмяркоўвае дэлегацыя Эўрапейскай камісіі на чале са спэцыяльным дарадцам па асаблівых даручэньнях генэральнага дырэктара па гандлі Эўракамісіі Пэтрам Балашам.

Сёньня эўрапейскі чыноўнік сустрэўся зь першым намесьнікам міністра замежных спраў Беларусі Аляксандрам Міхневічам. Падчас перамоваў бакі дэталёва абмеркавалі напаўненьне і разьвіцьцё гандлёвага дыялёгу паміж Беларусьсю і Эўразьвязам: пытаньні ўзаемнага доступу на рынкі, бягучы стан перамоваў пра далучэньне Беларусі да Ўсясьветнай гандлёвай арганізацыі і далейшыя сумесныя дзеяньні ў гэтым напрамку. Пра гэта сёньня заявіў журналістам на брыфінгу ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі прэс-сакратар міністэрства Дзьмітры Мірончык.

Адказваючы на пытаньне Свабоды пра асаблівасьці інвэстыцыйнага форуму ў Вене, ён сказаў, што форум носіць рэгіянальны характар. Гэтым ён адрозьніваецца ад падобных форумаў, якія праходзілі, напрыклад, у Лёндане і ў Стамбуле. На інвэстыцыйны форум у сталіцы Вялікабрытаніі запрашаліся прадстаўнікі ўсіх краін, каго цікавіла гэтая тэма. У Стамбуле форум быў двухбаковы — для Беларусі і Турэччыны. Венскі форум будзе для краін, якія ўваходзяць у Эўразьвяз. Месца правядзеньня форуму абранае невыпадкова, бо Аўстрыю заўжды цікавілі гандлёвыя адносіны зь Беларусьсю. Яна адзін зь лідэраў па інвэстыцыях у беларускую эканоміку: штогод аўстрыйцы ўкладаюць ад паловы да аднаго мільёна даляраў.

Гэтаксама можна разглядаць і меркаваны прыезд на наступным тыдні генэральнага сакратара Міністэрства замежных спраў Аўстрыі. Акрамя гандлёвых спраў, гэты візыт прымеркаваны да адкрыцьця першай амбасады Аўстрыі ў Беларусі. Дагэтуль дыпляматычнымі справамі ў Беларусі займаўся амбасадар Аўстрыі ў Расеі, па сумяшчальніцтве ён лічыўся і амбасадарам у Беларусі.

Сяргей Чалы
Сяргей Чалы

«Я не чакаю, што пасьля венскага форуму інвэстыцыі ў беларускую эканоміку сур’ёзна павялічацца, — кажа эканаміст Сяргей Чалы. — Колькі было спадзяваньняў на падобны форум у Лёндане, колькі абяцаньняў! А вынік зусім не адпавядаў патрачаным на гэта ўкладаньням.

Альбо згадайце шырока разрэклямаванае мерапрыемства ў Злучаных Штатах Амэрыкі, куды езьдзіў Мясьніковіч незадоўга да адстаўкі з пасады прэм’ера. Пасьля тых сустрэч зь мясцовымі бізнэсоўцамі таксама нашы дзяржаўныя мужы заяўлялі: амэрыканцы будуць шмат інвэставаць у эканоміку Беларусі. Але дзе тыя інвэстыцыі?

Я патлумачу, чаму так адбываецца. Калі замежныя бізнэсоўцы вырашаюць, ці ўкладаць грошы ў эканоміку нейкай канкрэтнай краіны, яны, вядома, могуць пабыць на форуме, паглядзець, паслухаць. Але для іх галоўнае зусім ня гэта. Яны пачынаюць звычайна з вывучэньня інвэстыцыйнага клімату ў краіне: якія там законы дзейнічаюць, як яны абараняюць укладзеныя грошы, якія гарантыі дае ўрад, якія правы ў акцыянэраў і г.д. Гэта базавыя рэчы для прыняцьця рашэньня.

Таму, калі мы хочам сапраўды атрымаць валюту ад замежных бізнэсоўцаў, то пачынаць трэба з прыняцьця базавых інвэстыцыйных законаў. Трэба, каб яны сёньня былі хоць бы ня горшыя за такія ж законы ў нашых суседзяў. А пры нашым татальным кантролі дзяржавы над усімі — хто сюды пойдзе?

Нечага асаблівага мы прапанаваць інвэстарам ня можам. Прыватызацыі фактычна няма, рынак вельмі спэцыфічны. Тыя, хто калісьці пачынаў тут працаваць, яны ўжо неяк прызвычаіліся. А новых інвэстараў амаль няма.

Таму падобныя форумы ператвараюцца ў прапагандысцкія мерапрыемствы. Аднак сур’ёзных бізнэсоўцаў, якія ўкладаюць не дзяржаўныя, а ўласныя грошы, на гэтыя прыёмы ня купіш».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG