Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве адшукалі рэшткі царквы, якія лічыліся страчанымі назаўжды


Контуры і падмуркі царквы Сьвятой Тройцы

Контуры і падмуркі царквы Сьвятой Тройцы

У Магілёве падчас рэканструкцыі мосту праз Дняпро і пад’ездаў да яго адшуканыя падмуркі царквы Сьвятой Тройцы. Лічылася, што рэшткі сьвятыні страчаныя назаўжды, бо меркавалася, што на месцы, дзе яе ўзьвялі, праклалі дарогу.

Студэнты Дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Куляшова і добраахвотнікі праводзяць працы выратавальнай археалёгіі. Вызначаныя контуры царквы і расчышчаюцца самі падмуркі.

Меней за сто мэтраў ад месца раскопак праводзяць свае працы дарожнікі. Загадчык катэдры археалёгіі і спэцыяльных гістарычных дысцыплін Дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Куляшова Ігар Марзалюк зазначае: будзем прапаноўваць унесьці карэктывы ў пляны дарожнікаў па рэканструкцыі прылеглай тэрыторыі.

Рэшткі царквы

Рэшткі царквы

«Мы практычна цалкам ускрылі падмуркі, — кажа навуковец. — Яны выдатна захаваліся. Па іх мусіла праходзіць роварная дарожка. Значыць яна абыдзе іх. Будзем рабіць музэефікацыю саміх падмуркаў».

Зьвестак пра царкву Сьвятой Тройцы няшмат. Вядома, што ў пятнаццатым стагодзьдзі гэтую сьвятыню ўзьвялі драўлянай. У 1810 годзе перабудавалі ў мураваную ў стылі клясыцызму. Падчас Другой усясьветнай вайны царква моцна пацярпела, аднак захаваліся, як кажуць краязнаўцы, паваенныя фатаздымкі, на якіх зафіксаваныя ацалелыя сьцены царквы. Пабурылі іх, як узводзілі мост празь Дняпро.

Вядома, што вакол царквы фармавалася траецкае паселішча (сотня) ў магілёўскім Задняпроўі. Раён гэты магілёўцы называлі Траеччам. Была тут вуліца Траецкая.

Непадалёк ад раскопак рамонт мосту і пад’ездаў да яго

Непадалёк ад раскопак рамонт мосту і пад’ездаў да яго

XS
SM
MD
LG