Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лаўроў: Беларусы не падтрымаюць «каляровую рэвалюцыю»


Сяргей Лаўроў

Сяргей Лаўроў

Міністар замежных справаў Расеі лічыць, што «спробы расхістаць палітычную сытуацыю» ў Беларусі не сустрэнуць падтрымкі большасьці. Ён нагадаў пра прынцып неўмяшаньня ў справы іншай краіны.

Кіраўнік расейскага Міністэрства замежных справаў Сяргей Лаўроў даў інтэрвію італьянскаму левацэнтрысцкаму часопісу «Limes», сьвежы нумар якога будзе насіць назву «Сьвет Пуціна». У інтэрвію, перадае агенцтва «РИА Новости», Лаўроў згадаў пра Беларусь:

«Спробы расхістаць унутрыпалітычную сытуацыю ў гэтай краіне наўрад ці сустрэнуць падтрымку пераважнай большасьці насельніцтва рэспублікі, — кажа Лаўроў пра Беларусь. — Пра гэта наглядна сьведчаць вынікі праведзеных у кастрычніку прэзыдэнцкіх выбараў, падчас якіх грамадзяне Беларусі выказаліся за ўнутрыпалітычную стабільнасьць, за ўмацаваньне сувязяў з Расеяй, у тым ліку ў межах Саюзнай дзяржавы і ЭАЭС».

Лаўроў мяркуе, што «экспарт рэвалюцыяў», камуністычных ці дэмакратычных, нясе вялізную шкоду дзяржавам, якія становяцца «аб’ектамі экспэрымэнтаў», і супярэчыць міжнароднаму праву.

«Лічым важным перапацьвердзіць зафіксаваны ў Статуце ААН і Хэльсынскім Заключным акце АБСЭ прынцып неўмяшаньня ва ўнутраныя справы, уключаючы недапушчальнасьць падрыўных дзеяньняў і падтрымкі зьмены ўлады ў іншых дзяржавах неканстытуцыйным шляхам», — нагадаў Лаўроў, які раней вітаў анэксію Крыму і патрабаваў ад Украіны вывесьці яе войскі з усходу яе ж тэрыторыі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG