Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША: перамовы па Сырыі адкладзеныя па віне Масквы


ЗША лічаць дзеяньні Расеі ў Сырыі адной з прычынаў таго, што міжнародныя перамовы па ўрэгуляваньні сырыйскага канфлікту, якія пачаліся ў панядзелак у Жэнэве, былі перанесены на 25 лютага.

Пра рашэньне прыпыніць перамовы да канца месяца паведаміў у сераду спэцпасланьнік ААН па сырыйскім крызісе Стафан дэ Містура.

Раней зьявілася інфармацыя пра тое, што сырыйская армія прарвала блякаду двух населеных пунктаў паблізу Алепа і наступае на пазыцыі паўстанцаў пры падтрымцы расейскай авіяцыі. У Вашынгтоне лічаць, што ўрадавая армія Сырыі пры падтрымцы РФ змагаецца ня столькі з экстрэмістамі «Ісламскай дзяржавы», колькі з прадстаўнікамі апазыцыі рэжыму Башара Асада.

Джон Кірбі

Джон Кірбі

«Вельмі цяжка зразумець, як удары па мірных аб’ектах у якой бы там ні было ступені могуць спрыяць мірнаму працэсу», — цытуе агенцтва Reuters прадстаўніка дзярждэпартамэнту ЗША Джона Кірбі.

«Мы па-ранейшаму бачым павелічэньне інтэнсіўнасьці расейскіх авіяўдараў па Алепа і яго ваколіцах, але яны наносяцца не па „Ісламскай дзяржаве“, а амаль выключна па апазыцыі», — дадаў амэрыканскі чыноўнік.

Менавіта расейскія дзеяньні ў Сырыі сталі адной з прычынаў таго, што ААН вырашыла спыніць мірныя перамовы, цытуе Reuters словы высокапастаўленага чыноўніка ААН, які пажадаў застацца неназваным.

У сваю чаргу, расейскі МЗС абвінаваціў у зрыве дыскусіі прадстаўнікоў сырыйскай апазыцыі.

XS
SM
MD
LG