Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нямеччыне зрабілі больш жорсткімі правілы для ўцекачоў


Урад Нямеччыны прыняў 3 лютага новыя правілы разьмяшчэньня ўцекачоў у краіне.

Як паведамляе Deutsche Welle, правілы гэтыя больш жорсткія, чым ранейшыя. Сутнасьць зьменаў заключаецца ў стварэньні адмысловых цэнтраў прыёму для пэўных груп мігрантаў. Іх заяўкі на атрыманьне прытулку будуць разглядацца ў паскораным парадку на працягу трох тыдняў. Гаворка ідзе пра прэтэндэнтаў з Марока, Тунісу і Алжыру. Гэтыя краіны прызнаныя бясьпечнымі — гэта азначае, што за рэдкімі выключэньнямі мігранты адтуль не атрымаюць права на жыхарства ў Нямеччыне і будуць адпраўленыя назад.

Уцекачы, якія атрымліваюць у Нямеччыне толькі часовы дазвол на знаходжаньне ў краіне (гэтак званая субсыдыярная дапамога для тых, якія ня маюць статусу ўцекача, але тым ня менш атрымалі права на знаходжаньне ў Нямеччыне, паколькі пры дэпартацыі на радзіму ім могуць пагражаць, напрыклад, катаваньні або сьмяротнае пакараньне), маюць права запрасіць да сябе членаў сваіх сем’яў толькі праз два гады. Уцекачы павінны таксама ўзяць на сябе частку выдаткаў за інтэграцыйныя або моўныя курсы. Яна складзе 10 эўра на месяц.

Паводле новых правілаў, прэтэндэнты на атрыманьне прытулку змогуць атрымліваць сацыяльную дапамогу толькі тады, калі яны зарэгістраваныя і пражываюць у зоне адказнасьці ведамства, якое апрацоўвае іх дакумэнты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG