Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рацыі кіеўскіх паліцыянтаў можна слухаць онлайн


Паліцыянткі ў Кіеве, ліпень 2015 году

Паліцыянткі ў Кіеве, ліпень 2015 году

Валанцёры арганізавалі радыёперахоп размоў па рацыі кіеўскіх паліцэйскіх. Пра гэта паведамляе «Паліцэйская хваля анлайн».

Радыёманіторынг размоў арганізавалі з мэтай кантролю працы паліцыянтаў і магчымасьцю аказаць ім садзейнічаньне ў затрыманьні зламысьнікаў.

«Мы — валанцёры міжнароднай арганізацыі RadioReference.com ТАА і яе праекту Broadcastify.com (галоўны офіс знаходзіцца ў горадзе Сан-Антоніё, штат Тэхас, ЗША), якая зьяўляецца найбуйнейшым у сьвеце заказчыкам службаў грамадзкай бясьпекі і ахоплівае сетку колькасьцю больш чым 5000 онлайн-трансляцый перамоваў апэратыўных службаў па ўсім сьвеце», — адзначаецца ў паведамленьні.

Жадаючыя могуць паслухаць частка размоў паліцэйскіх як на сайце, так і на старонцы ў Facebook. Пра гэта піша сайт news.liga.net

XS
SM
MD
LG