Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турэччына ўводзіць візавы рэжым для журналістаў з Расеі


Турэччына прыняла рашэньне ўвесьці візавы рэжым для расейскіх журналістаў ад 15 лютага.

Турэччына прыняла рашэньне ўвесьці візавы рэжым для расейскіх журналістаў ад 15 лютага.

Як паведамляе Бі-Бі-Сі, гаворка ідзе пра адмысловыя журналісцкія візы. Падобныя візы атрымліваюць турэцкія журналісты для працы ў Расеі.

Візы давядзецца афармляць і тым журналістам, якія выяжджаюць у Турэччыну ў кароткатэрміновыя камандзіроўкі — на тэрмін меншы за шэсьць месяцаў.

Расея ад 1 студзеня прыпыніла бязьвізавы рэжым для грамадзянаў Турэччыны. Гэтае рашэньне было прынятае пасьля таго, як 24 лістапада 2015 турэцкія ВПС зьбілі расійскі самалёт Су-24. Турэцкі бок патлумачыў гэта тым, што Расея парушыла яе паветраную прастору. Расея адмаўляе гэты факт. У адказ Расея ўвяла эканамічныя санкцыі супраць Турэччыны, абмежаваўшы пастаўку турэцкіх тавараў у Расею, а таксама забараніўшы продаж турыстычных пуцёвак у Турэччыну.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG