Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка: Пагроза адкрытай вайны з Расеяй большая, чым летась


Пятро Парашэнка

Пятро Парашэнка

Рызыка адкрытага ваеннага канфлікту з Расеяй цяпер вышэй, чым у мінулым годзе.

Пра гэта ў інтэрвію нямецкаму выданьню Bild заявіў прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка, паведамляе УНІАН.

«Пагроза адкрытай вайны цяпер вышэй, чым у мінулым годзе. Расея не выканала ніводнага пункту менскіх дамоўленасьцяў. Наадварот: мы бачым 8000 расейскіх вайскоўцаў і расейскіх камандзіраў на Данбасе. Непасрэдна на мяжы разьмяшчаюцца новыя воінскія часткі РФ, пастаянна праходзяць вучэньні», — сказаў Парашэнка.

«Расея інвэстуе значныя сродкі ў падрыхтоўку да вайны, і мы не атрымліваем ніякіх гэтаму тлумачэньняў», — дадаў прэзыдэнт Украіны.

XS
SM
MD
LG