Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея дапамагае раскалоць Сырыю — кіраўнік МЗС Вялікабрытаніі


Міністар замежных спраў Вялікабрытаніі: ці мае намер Масква стварыць міні-дзяржаву алавітаў у Сырыі на чале з Асадам?

Міністар замежных спраў Вялікабрытаніі Філіп Хамонд у аўторак зноў паставіў пад сумнеў матывы дзеяньняў Расіі ў Сырыі, выказаўшы здагадку, што яна спрабуе дапамагчы Башару Асаду стварыць міні-дзяржаву алавітпў на паўночным захадзе Сырыі.

«Ці сапраўды Расея прыхільная мірнаму працэсу, ці яна выкарыстоўвае яго як вялікі фігавы ліст, спрабуючы забясьпечыць нейкую ваенную перамогу для Асада, у выніку якой паўстане алавіцкая міні-дзяржава на паўночным захадзе Сырыі?», — такім пытаньнем задаўся падчас размовы з журналістамі міністар замежных спраў Філіп Хамонд.

Ён адхіліў крытыку на свой адрас з боку Крамля, які назваў «небясьпечнай дэзінфармацыяй» зробленую днём раней заяву міністра. А ў панядзелак Хамонд сказаў, што Расея сваімі дзеяньнямі пагаршае канфлікт у Сырыі. У аўторак міністар дадаў, што Масква ня можа бясконца выстаўляць сябе ў ролі прыхільніка міру, адначасова падвяргаючы бамбаваньням праціўнікаў Асада.

Паведамляючы пра гэтую заяву міністра замежных Вялікабрытаніі, брытанская газета The Guardian піша, што гэтыя камэнтары адлюстроўваюць, што расьце расчараваньне ў заходніх сталіцах адносна матываў паводзін Уладзімера Пуціна ў Сырыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG