Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея забараніла ўезд пяці былым амэрыканскім чыноўнікам


Забіты пазьне расейскі апазыцыйны палітык Барыс Нямцоў трымае партрэт Сяргея Магніцкага падчас пікету насупраць МУС Расеі 24 сакавіка 2012 году.
Забіты пазьне расейскі апазыцыйны палітык Барыс Нямцоў трымае партрэт Сяргея Магніцкага падчас пікету насупраць МУС Расеі 24 сакавіка 2012 году.

Пра гэта паведамляецца на сайце дыпляматычнага ведамства. У іх ліку Альберта Гансалес (Alberto R. Gonzales) — былы міністар юстыцыі ЗША, Джон Рыца (John Rizzo) — былы галоўны юрысконсульт ЦРУ, Джэй Байбі (Jay Scott Bybee) — былы намесьнік міністра юстыцыі ЗША, Дуглас Фейт (Douglas J. Feith) — былы намеснік міністра абароны ЗША ў палітычных пытаньнях і Ўільям Хэйнс (William James Haynes II) — былы галоўны юрысконсульт Міністэрства абароны ЗША.

Уезд забаронены на падставе фэдэральнага закону Расеі «Аб захадах узьдзеяньня на асоб, якія маюць дачыненьне да парушэньня асноўных правоў і свабодаў чалавека, правоў і свабодаў грамадзян РФ».

МЗС назваў ударам па адносінах Масквы і Вашынгтону рашэньне адміністрацыі ЗША пра пашырэньне санкцыйнага «сьпісу Магніцкага».

Раней у аўторак сэнатар Бэн Кардзін, адзін з ініцыятараў прыняцьця Закону аб «сьпісе Магніцкага», вітаў рашэньне адміністрацыі ЗША пра яго пашырэньне. Ён заявіў, што хоча ўшанаваць памяць Сяргея Магніцкага, які быў заключаны ў турму і падвергнуты катаваньням ў расейскай турме за адстойваньне вяршэнства закону, калі паспрабаваў раскрыць самае вялікае падатковае махлярства ў гісторыі Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG