Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін у мульціку забівае карупцыянэраў. Але ягоных сяброў там няма


Сябры Ўладзіміра Пуціна бізнэсоўцы Генадзь Цімчанка (зьлева) і Аркадзій Ратэнбэрг.
Сябры Ўладзіміра Пуціна бізнэсоўцы Генадзь Цімчанка (зьлева) і Аркадзій Ратэнбэрг.

Расейская праўрадавая арганізацыя Агульнарасійскі народны фронт (ОНФ) стварыла сэрыю мультфільмаў, у якіх прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін забівае карупцыянэраў.

Мультпраект называецца «На прыёме ў Пуціна». Ва ўсіх роліках чыноўнікі і кіраўнікі кампаній прыходзяць да Пуціна і дакладваюць аб сваіх карупцыйных злачынствах. На кожным відэа расейскі прэзыдэнт маўчыць, а затым робіць «фэйспалм» (жэст, які паказвае няёмкасьць за суразмоўцу) і пазбаўляецца ад чарговага карупцыянера.

Пуцін забівае іх пры дапамозе цыркулярнай пілы, рыб-піраньняў, бэтоннай пліты і іншымі спосабамі. Героямі мульцікаў сталі падрадчык будаўніцтва касмадрому «Ўсходні» Віктар Грэбнеў, міністар ЖКГ Калінінградскі вобласці Максім Федасееў, і яшчэ некалькі дзясяткаў бізнэсоўцаў і чыноўнікаў.

У інтэрнэце даступны ролік са сьмяротнымі канцоўкамі усіх мультфільмаў:


Кіраўнік аддзелу расьсьледаваньняў Фонду Аляксея Навальнага па барацьбе з карупцыяй Георгій Албураў падзяліўся з Радыё Свабода сваімі ўражаньнямі ад мультфільмаў:

Хто ў нас у Расеі галоўныя карупцыянеры? Сябры Пуціна — Ратэнбергі, Шамалавы, Кавальчукі і іншыя. Іх у гэтым роліку няма.

— Хто ў нас у Расеі галоўныя карупцыянеры? Сябры Пуціна — Ратэнбергі, Шамалавы, Кавальчукі і іншыя. Іх у гэтым роліку няма. Хто ў нас атрымлівае падрады на будаўніцтва дарог і спагнаньне платы з дальнабойнікаў? Сям’я Ратэнберга. Нікога з такіх карупцыянераў там няма. Там прывялі нейкія выпадкі з рэгіянальнымі намесьнікамі міністраў, а іх па краіне тысячы, і каго-то часам будуць саджаць. Але ніякіх сур’ёзных посьпехаў у барацьбе з карупцыяй у гэтым роліку ня згадана. У гэтым яго, хутчэй, нават антыпрапагандысцкі стыль. Бо любому чалавеку, які вытрымае гэтыя дзьве хвіліны, стане зразумела, што ніхто сур’ёзны там не згадваецца.
А чаму менавіта цяпер арганізацыя, якая падтрымлівае Пуціна, ОНФ, вырашыла зрабіць гэты праект? Вырашылі выслужыцца, асвоіць бюджэт ці гэта ўсё ж такі часткай якой-небудзь праграмы — рыхтуюцца да выбараў, скажам?

— У іх там куча ахламонаў, якія любяць падтрымку ад дзяржавы, і ім у рамках сваёй дзейнасьці трэба дэманстраваць пэрманэнтную актыўнасьць. Яны падобную лухту выдаюць рэгулярна, па 10 раз у год — ролікі, мітынгі, футболкі, пікеты... Усё гэта адбываецца рэгулярна, у розных фарматах і вельмі нядрэнна аплачваецца дзяржавай. Так што гэта проста частка іх штодзённай дзейнасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG