Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Белсат» зьняў фільм пра апошнія дні Кастуся Каліноўскага


На зымках фільму. Фота з фэйсбуку Валерыя Мазынскага.

На зымках фільму. Фота з фэйсбуку Валерыя Мазынскага.

Дакумэнтальны фільм «Каліноўскі. Апошнія дні» выйдзе ў эфір «Белсату» 20-га сакавіка, напярэдадні гадавіны сьмерці нацыянальнага героя беларусаў.

Рэжысёрам дакумэнтальнай стужкі зьяўляецца Валеры Мазынскі.

Форма кінааповеду наступная — апошнія дні Кастуся Каліноўскага перад сьмяротным пакараньнем рэканструюе тэатральная трупа, якая спрабуе асэнсаваць для сябе асобу паўстанцкага лідэра, зьвяртаючыся да дакумэнтаў эпохі ды сьведчаньняў сучасьнікаў Каліноўскага.

Ролю кіраўніка паўстаньня 1863-га году выканаў у фільме Раман Падаляка, каханую Каліноўскага — Марылю Ямант — сыграла Ганна Харланчук-Южакова.

Сцэнар для фільму напісаў малады гісторык і літаратар Зьміцер Кузьменка, прыкаваны да інваліднага вазка.

Пра гэта паведамляе сайт «Белсату».

XS
SM
MD
LG