Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 3 лютага: Прэзэнтацыя новай кнігі Марыі Роўды


Кнігарня «ЛогвінаЎ»

Кнігарня «ЛогвінаЎ»

Бліц-агляд падзеяў і датаў гэтага дня.

Менск. Прэс-канфэрэнцыя: «Энцыкляпэдычныя выданьні як пашпарт цывілізацыйнага разьвіцьця краіны» Месца правядзеньня — Нацыянальны прэсавы цэнтр (вул. Кастрычніцкая, 5). Пачатак у 11:00.

Менск. Прэсавая канфэрэнцыя, прысьвечаная Сусьветнаму дню барацьбы з ракавымі захворваньнямі з удзелам Алега Суконкі, дырэктара «Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру анкалёгіі і мэдыцынскай радыялёгіі імя Аляксандрава». Месца правядзеньня — Нацыянальны прэсавы цэнтр (вул. Кастрычніцкая, 5). Пачатак у 12:30.

Менск. Кіраўнікі кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзьмітрыеў і Тацяна Караткевіч сустрэнуцца зь міністрам жыльлёва-камунальнай гаспадаркі.

Менск. Прэзэнтацыя новай кнігі Марыі Роўды «Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі». У вечарыне, акрамя аўтара, возьмуць удзел старшыня Саюза беларускіх пісьменьнікаў Барыс Пятровіч, рэдактар кнігі, літаратары Ігар Бабкоў, Адам Глобус, Севярын Квяткоўскі, Андрэй Дынько. Месца правядзеньня — кнігарня «ЛогвінаЎ» (пр. Незалежнасці, 37а). Пачатак у 18:00.


У гісторыі:

1919 — на Ўсебеларускім зьезьдзе саветаў была прынятая першая канстытуцыя БССР.

1927 — у мястэчку Косава польскія ўлады расстралялі мірную дэманстрацыю людзей, якія выступалі ў абарону Беларускай сялянска-работніцкай грамады.

1969 — Ясір Арафат на Палестынскім нацыянальным кангрэсе ў Каіры абраны лідэрам Арганізацыі вызваленьня Палестыны.

1990 — У Менску адбыўся І-ы зьезд Сялянскага саюзу Беларусі

1993 — Вярхоўны Савет Беларусі адмяніў уласную пастанову аб прыпыненьні дзейнасьці кампартыі Беларусі.

У памяці:

1468 — памёр Ёган Гутэнбэрг, пачынальнік кнігадрукаваньня

1874 — нарадзілася Гертруда Стайн, амэрыканская пісьменьніца

1952 — нарадзіўся Алег Манаеў, беларускі сацыёляг.

1964 — памёр Станіслаў Станкевіч, беларускі грамадзка-культурны дзяяч, паэт, выдавец.

1989 — памёр Анатоль Анікейчык, беларускі скульптар

Цытата:

Бедныя — наогул людзі шчодрыя. Яны гатовыя аддаць усё, што ў іх ёсьць, але калі нешта аддаюць або, наадварот, атрымліваюць, у іх не ўзьнікае тaкога пачуцьця, быццам чалавек, які атрымаў дапамогу, чымсьці абавязаны чалавеку, які дапамог.

Гертруда Стайн

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG