Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Саўчанка апазнала чалавека, які яе выкраў


Надзея Саўчанка

Надзея Саўчанка

У справе ўкраінскай лётчыцы зьявіўся меркаваны крамлёўскі куратар нэанацыстаў.

У расейскім горадзе Данецку Растоўскай вобласьці працягваецца працэс па справе ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі. Яна дае паказаньні, у тым ліку, распавядае пра сваю службу ў войску, пра анэксію Крыму, падзеі на кіеўскім Майдане і вайну ў Данбасе.

Адвакаты Саўчанкі зачыталі матэрыялы праслухоўваньня тэлефонных перамоў, адным з удзельнікаў якіх быў меркаваны куратар нэанацысцкай групоўкі БОРН ад адміністрацыі прэзыдэнта Расеі.

Саўчанка дала паказаньні пра падзеі бою 17 чэрвеня 2014 году. «Я датэлефанавалася да камбата і ўвага, што я яму сказала — я зрабіла наводку, не карэкціроўку, а наводку. Як нам сказаў артылерыст, гэта называецца засечкамі цэлі. Я сказала, што ад павароту на Стукалаву Балку мэтраў 600-800 паабапал засада. Гэта я гаварыла. Калі б ён пачуў, гэта была б засечкамі цэлі. Цэлі ў раёне Стукалавай Балкі, а не Мэталіста, заўважце», - сказала Саўчанка.

На судовым пасяджэньні Саўчанка апазнала аднаго з тых, хто прымаў удзел у яе выкраданьні летам 2014 году.

Па словах адвакатаў Саўчанка, раней гэты чалавек фігураваў у яе паказаньнях як нейкі «чалавек з барадой». І толькі нядаўна Надзея Саўчанка апазнала ў ім былога супрацоўніка адміністрацыі прэзыдэнта Расе Паўла Карпава, вядомага таксама, як «асабісты памочнік Уладзіслава Суркова»:

Паводле дадзеных «Новай газэты», Павал Карпаў быў правай рукой супрацоўніка адміністрацыі прэзыдэнта Расіі Мікіты Іванова. Карпаў курыраваў сувязі з ультраправымі і ультралевымі групоўкамі. Яго згадвалі ў сувязі са справай банды нэанацыстаў БОРН, на рахунку якой ня менш за дзесятак забойстваў, у тым ліку журналіста «Новай газэты» Анастасіі Бабуравай, адваката Станіслава Маркелава і фэдэральнага судзьдзі Эдуарда Чувашова.

Пасьля справы БОРНа Карпава заўважылі ў камандзе «прэм’ер-міністра ДНР» Аляксандра Барадая. У Луганску ён супрацоўнічаў з кіраўніком «ЛНР» Валерыем Болатавым.

Суд адмовіўся выклікаць яго ў якасьці сьведкі:

Перад пасяджэньнем Саўчанка выступіла з адкрытым зваротам да ўпаўнаважанага па правах чалавека ў Расеі, паведамляе карэспандэнт «Настоящего времени».

Лётчыца папрасіла Элу Памфілаву зьвярнуць увагу на ўціск ўкраінскай мовы ў Расеі — у цэлым і расейскіх судах у прыватнасьці. Паводле яе слоў, яна нават напісала заяву ў пракуратуру, патрабуючы прыняць меры ў дачыненьні да канваіраў, якія, як сьцьвярджае лётчыца, называюць украінскую мову, на якой яна прынцыпова мае зносіны, «чурбанскай» мовай.

Саўчанка зьвярнула ўвагу амбудсмэна на тое, што Данецкі суд некалькі разоў адмовіўся прымаць да ўвагі дадзеныя яе абароны, якія паступалі ў суд на ўкраінскай мове, хоць у судзе ўвесь час прысутнічае перакладчык.

Варта нагадаць, што раней на адным з пасяджэньняў судзьдзя адмовіўся далучыць да справы паказаньні ўкраінскага адмыслоўца сотавай сувязі Генадзя Іванова. Ён прыехаў на суд, каб пацьвердзіць дакладнасьць дадзеных білінгу з тэлефона Саўчанкі.

Гэта быў адзін з галоўных аргумэнтаў абароны ўкраінскай лётчыцы, паколькі дадзеныя білінгу яе тэлефона паказвалі, што ў час гібелі расейскіх журналістаў Надзея Саўчанка ўжо была ў палоне ў луганскіх сэпаратыстаў і не магла «карэктаваць агонь», як настойвае бок абвінавачваньня.

Лётчыца запрасіла Элу Памфілаву папрысутнічаць хоць бы на адным пасяджэньні суда, каб пераканацца ў парушэньні яе правоў.

*****

Пасьля гэтага Надзея распавяла, як яна апынулася ў Данбасе. Паводле яе словаў, ёй, прафэсійнаму вайскоўцу, доўгі час кіраўніцтва адмаўляла ў адпраўцы на вайну. А яна хацела паехаць у зону канфлікту, паколькі, паводле яе ўласных словах, зьяўляецца салдатам і лічыць сваім абавязкам абараняць сваю радзіму.

У сваім аповедзе яна асобнае месца адвяла падзеям на Майдане і ў Крыме. У прыватнасьці, лётчыца вельмі эмацыйна распавяла аб паводзінах украінскіх вайскоўцаў, дыслякаваных у Крыме ў пэрыяд захопу паўвыспы расійскімі войскамі. Яна патлумачыла, чаму ўкраінцы не сталі страляць па людзях у ваеннай форме, якія пачалі зьяўляцца ў Крыме. Яна таксама выказала словы асуджэньня на адрас тых сваіх былых таварышаў па службе, якія адмовіліся ад ўкраінскага грамадзянства і ўсталі на службу ў рады расейскага войска.

Надзея Саўчанка працягвае галадоўку, распачатую 18 сьнежня мінулага году. Паводле яе слоў, яна прымае спэцыяльныя сумесі, каб не дапусьціць пагаршэньня здароўя і дачакацца канца працэсу.

У Расеі Надзею Саўчанка абвінавачваюць у датычнасьці да забойства двух расейскіх журналістаў пад Луганскам: яна нібыта вяла карэкціроўку артылерыйскага агню, калі яны былі забітыя разам з некалькімі мірнымі мясцовымі жыхарамі. Пасьля абстрэлу Саўчанка без дакумэнтаў пад выглядам уцякачкі нібыта перасекла мяжу Расеі, дзе і была затрыманая.

Саўчанка гэтыя абвінавачваньні абвяргае і сьцьвярджае, што ў гэты час, калі загінулі журналісты, яна ўжо была захоплена сэпаратыстамі «ЛНР», якія затым пераправілі яе ў Расею. На мінулых пасяджэньнях адвакаты лётчыцы падалі суду дадзеныя білінгу сотавага тэлефона Саўчанкі, якія пацьвярджалі яе месцазнаходжаньне ў дзень абстрэлу і паказвалі, што яна ўжо знаходзілася ў палоне. Але суд адмовіўся далучаць гэтыя дакумэнты, спаслаўшыся на меркаваньне запрошанага экспэрта. Ягоная выснова зводзілася да таго, што давяраць украінскім сотавым кампаніям і іх абсталяваньню нельга.

У Расеі лётчыцы пагражае да 13 гадоў пазбаўленьня волі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG