Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Gods Tower прадставіць «Хлуса» на Дзень волі


Gods Tower

Gods Tower

Славуты беларускі мэтал-гурт прэзэнтуе новую песьню ўпершыню за два гады і дасьць першы за чатыры гады сольны канцэрт у Менску.

Гомельскі гурт Gods Tower прадставіць самотнік «Liar» на вялікім сольным канцэрце ў менскім Re:Public 25 сакавіка. Гэта стане першым канцэртам вядомых беларускіх мэталістаў у Менску за апошнія чатыры гады.

«Liar» стане першым рэлізам гурту з канца 2013-га, калі Gods Tower прадставілі інтэрнэт-самотнік «Roll Out», прысьвечаны беларускай відэагульні «World of Tanks». «Liar» жа выйдзе на вінілавай кружэлцы, і што будзе на другім баку кружэлкі, гурт хоча захаваць у сакрэце да самага канцэрту.

«Гэта песьня пра Джардана Бруна — пра тых, каго называюць хлусамі і спальваюць за праўду на вогнішчах, — распавядаў Свабодзе вакаліст Gods Tower Lesley Knife. — Яна не пра таго хлуса, пра якога ўсе падумалі, а пра яго апанэнтаў. Пра Саньнікава, пра Пазьняка, пра Міхалка, пра Караткевіч... Усе яны цяпер Джардана Бруна. Ня ўсе хлусы, каго так ахрысьцілі».

Агулам за 26 год на сцэне Gods Tower выдалі чатыры поўнафарматныя альбомы і шэраг самотнікаў. У асноўным гурт сьпявае на ангельскай мове, хоць у 2014-м прадставіў пераклад песьні «People in the Swamp» на беларускую. Гурт называюць аднымі зь першых прадстаўнікоў жанру язычніцкага, альбо паганскага, мэталу — Pagan metal — і адным з самых вядомых мэтал-гуртоў Беларусі.

У сакавіку гурт абяцае прадставіць кліп на песьню. Пакуль жа Gods Tower абмежаваліся таямнічым відэатызэрам, на якім, аднак, гучыць іншая песьня:

Разам з Gods Tower на канцэрце выступяць берасьцейскія фолк-мэталісты TerraKod, якія паўгода таму выдалі дэбютны альбом «Paspality».

XS
SM
MD
LG