Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Кветкі Кацярыны». У Менску прэзэнтавалі фільм, прысьвечаны праваабаронцы Кацярыне Садоўскай


Кацярына Садоўская
Кацярына Садоўская

Прэзэнтацыя фільму і сьвяткаваньне 70-х угодкаў вядомай праваабаронцы адбыліся ў офісе БНФ.

Прэзэнтацыя фільму і сьвяткаваньне 70-х угодкаў вядомай праваабаронцы адбыліся ў офісе БНФ. «Кветкі Кацярыны» —мэтафарычны аповед мовай дакумэнтальнага кіно пра жанчыну, якая сядзела ў калёніі па абвінавачаньні ў паклёпе на Аляксандра Лукашэнку, пасьля адседкі ўключылася ў актыўную праваабарончую дзейнасьць, удзельнічае ў пікетах, мітынгах, ходзіць па судах і пракуратурах са скаргамі простых людзей, дамагаючыся праўды. Ці заўсёды ўдаецца?

«Першая мая гераіня, пра якую гаворыцца і ў гэтым фільме Вольгі Мікалайчык, — гэта Марыя Альфяровіч, сына якой забілі, як яна мяркуе, за тое, што ён выкрыў праўду пра гандаль зброяй. Гэтай гісторыі ужо 20 гадоў, але яна ўсё чакае сапраўднага расьсьледаваньня. Ці гэта перамога — рытарычнае пытаньне. Але для мяне і Марыі перамога ўжо ў тым, што тайна гібелі яе сына не забытая, і калі-небудзь прыйдзе час, і яна будзе раскрытая.

Аўтарка фільму «Кветкі Кацярыны» Вольга Мікалайчык
Аўтарка фільму «Кветкі Кацярыны» Вольга Мікалайчык

Такіх гісторый вакол мяне шмат. Гісторыя Лідзіі Паляковай, якая нібыта скрала 100 тысяч даляраў, яе даўно апраўдалі, а грошай так і няма.

Гісторыя Тамары Дыкі, ў якой забілі мужа, а вінаваты не пакараны. Алы Маскоўкінай, пакрыўдажанага ўладай інваліда Чарнобыля, Соф’і Сінкевіч, у якой спрабуюць адабраць кватэру нядобрасумленныя міліцыянты і чыноўнікі. Вядома, тых, каму мне ўдалося рэальна дапамагчы, менш, чым тых, хто яшчэ чакае дапамогі. У Беларусі шмат-шмат пацярпелых ад беззаконьня людзей, бо іх правы толькі на паперы», — сказала на юбілеі Кацярына Садоўская.

Рэжысэр дакумэнтальнага кіно Вольга Мікалайчык цягам некалькіх гадоў здымала матэрыял для фільму пра Кацярыну Садоўскую. Цяпер на экране — не прыхарошанае жыцьцё чалавека, якому цяжка, але яна цярпіць і змагаецца.

Свой фільм Вольга Мікалайчык абяцае выкласьці ў інтэрнэт.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG