Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Часопіс The New Times атрымаў папярэджаньне ў дзень публікацыі артыкула пра дачку Пуціна


Рэдактарка часопіса The New Times Яўгенія Альбац
Рэдактарка часопіса The New Times Яўгенія Альбац

Часопіс The New Times атрымаў папярэджаньне ад «Роскомнадзора». Пра гэта тэлеканалу РБК распавяла галоўная рэдактарка выданьня Яўгенія Альбац.

Прычынай паслужыла публікацыя артыкулу «Толькі б не было вайны» ад 16 студзеня. У ёй згадваецца «Правы сэктар» без указаньня, што гэтая арганізацыя прызнана ў Расеі экстрэмісцкай і забаронена.

Факт вынясеньня папярэджаньня пацьвердзіў прэс-сакратар «Роскомнадзора» Вадзім Ампелонскі. «Гэта відавочнае парушэньне, мы шмат разоў папярэджвалі СМІ, як трэба пісаць пра забароненыя арганізацыі», — сказаў Ампелонскі.

Часопіс The New Times 1 лютага апублікаваў расьсьледаваньне аб старэйшай дачцэ прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна — Марыі. Пра гэта інфармуе сайт meduza.io.

Пасьля публікацыі матэрыялу сайт The New Times аказаўся недаступны для наведнікаў. Ён перастаў адкрывацца каля паўдня і на момант напісаньня тэксту працаваў з перабоямі. Альбац падазрае, што «на сайт ідуць магутныя DDoS-атакі». Альбац удакладніла, што апошнім разам такой масаванай атацы з боку хакераў выданьне падвяргалася пасьля публікацыі інтэрвію з былым кіраўніком ЮКАСу Міхаілам Хадаркоўскім у 2013 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG