Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лазавік прапануе ўсе выбары ў Беларусі праводзіць толькі ў лістападзе альбо ў сакавіку


Ілюстрацыйнае фота: Прэзыдэнцкія выбары, на выбарчых участках у Горадні. 11 кастрычніка 2015 году

Ілюстрацыйнае фота: Прэзыдэнцкія выбары, на выбарчых участках у Горадні. 11 кастрычніка 2015 году

Цэнтральная выбарчая камісія 1 лютага пачала падрыхтоўку да выбараў у Палату прадстаўнікоў.

Што трэба ўключыць у мэтадычныя рэкамэндацыі для чальцоў участковых і акруговых выбарчых камісіяў і як лепей арганізаваць трэнінгі для іх?

З абмеркаваньня гэтага пытаньня Цэнтральная выбарчая камісія 1 лютага пачала падрыхтоўку да выбараў у Палату прадстаўнікоў. Пра гэта Свабодзе сёньня паведаміў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік:

Мікалай Лазавік

Мікалай Лазавік

«Мы не зацыкліваемся на канкрэтнай даце выбараў — ці яны пройдуць 11 верасьня, ці ў нейкі іншы дзень. У любым выпадку сваю працу нам неабходна зрабіць, і яна не зьвязаная з канкрэтнымі тэрмінамі.

У правядзеньні сёлетніх выбараў параўнальна з папярэднімі будуць пэўныя зьмены. Але тут усё ў нашых руках. Мэтадычныя рэкамэндацыі распрацоўваем мы, пастановы рыхтуем і прымаем таксама мы. І нават калі рэкамэндацыі будуць гатовыя, мы зможам апэратыўна ўнесьці ў іх зьмяненьні».

Паводле сакратара ЦВК, пра магчымыя зьмяненьні ў выбарчай кампаніі можна будзе больш дакладна казаць пасьля сустрэчы старшыні ЦВК з Аляксандрам Лукашэнкам:

«Заяўку на такую сустрэчу Лідзія Міхайлаўна падала. Цяпер чакаем, калі кіраўнік дзяржавы зможа яе прыняць».

У размове са Свабодай Мікалай Лазавік сказаў, што дата 11 верасьня для парлямэнцкіх выбараў ня самая зручная:

У мяне ўжо даволі даўно існуе думка, што нам трэба было б вызначыць адзіны дзень выбараў.

«Амаль усё тут прыпадае на летні пэрыяд. У мяне ўжо даволі даўно існуе думка, што нам трэба было б вызначыць адзіны дзень выбараў. Як гэта робіцца ў некаторых краінах. Напрыклад, узяць для гэтага другую альбо трэцяю нядзелю лістапада. Ці — сакавік. На мой погляд, гэта найбольш зручныя тэрміны.

У нас жа ўвесь час графік выбараў ссоўваецца. І вось атрымліваецца, што найбольш актыўная фаза выбараў сёлета прыпадае на лета. А ў гэты час выбарцы ў адпачынках. А ўдзельнікі выбараў мусяць парыцца на сонцы — зьбіраць подпісы».

XS
SM
MD
LG