Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 2 лютага: Дзень народзінаў Кастуся Каліноўскага, прэзэнтацыя калектыўнай казкі беларускіх пісьменьнікаў


Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.


Афіша:

Вярхоўны Суд Беларусі ў касацыйным парадку праверыць законнасьць і абгрунтаванасьць прысуду, вынесенага Гарадзенскім судом Івану Куляшу, абвінавачанаму ў забойстве трох чалавек і прысуджанаму да расстрэлу. У мінулым месяцы Эўразьвяз чарговы раз заклікаў Беларусь «далучыцца да глябальнага мараторыю на сьмяротнае пакараньне ў якасьці першага кроку да яго адмены».

У менскай галерэі TUT.by (пр. Дзяржынскага, 57) беларускія пісьменьнікі прэзэнтуюць казку «Чорны чамадан». Гэтую гісторыю літаратары пісалі па чарзе, па аналёгіі з вядомай дзіцячай гульнёй. Першы ўдзельнік піша сваю частку, згортвае папяровы ліст «гармонікам» і перадае наступнаму. Той бачыць толькі апошні сказ, дапісвае, згортвае і перадае далей па крузе. Казку пісалі Альгерд Бахарэвіч, Адам Глобус, Сяргей Календа, Андрэй Хадановіч, Сяргей Дубавец і іншыя беларускія літаратары.

У гісторыі:

1348 — адбылася бітва на Стрэве паміж арміяй Тэўтонскага ордэну і злучанымі войскамі Вялікага Княства Літоўскага і Смаленскага княства.

1386 — адбыўся зьезд польскай шляхты ў Любліне, дзе вялікага князя ВКЛ Ягайлу абралі каралём Польшчы

1886 — у ЗША упершыню афіцыйна сьвяткавалі Дзень сурка

1993 — Вацлаў Гавэл стаў першым прэзыдэнтам незалежнай Чэхіі

У памяці:

1494 — нарадзілася каралева і вялікая княгіня Бона Сфорца, якая ўвайшла ў гісторыю Беларусі маштабнымі аграрнымі рэформамі.

1536 — нарадзіўся Пётар Скарга, езуіт, адметная фігура Контрарэфармацыі ў Рэчы Паспалітай, прапаведнік, першы рэктар Віленскага ўнівэрсытэту.

1838 — нарадзіўся Кастусь Каліноўскі, ідэоляг вызваленьня Беларусі, кіраўнік паўстаньня 1863-1864 гадоў.

1882 — нарадзіўся Джэймс Джойс, ірляндзкі паэт і пісьменьнік, аўтар знакамітага раману «Уліс», які на беларускую мову пераклаў наш калега Ян Максімюк.

1746 — памёр Мікалай Фаўстын Радзівіл, дзяржаўны і вайсковы дзяяч ВКЛ.

1983 — памёр Мікола Прашковіч, беларускі дысыдэнт, літаратуразнаўца, перакладчык

1996 — памёр Алесь Звонак, пісьменьнік, перакладчык, вязень сталінскіх турмаў.

Цытата:

«Геній ня робіць памылак; яго хібы сьвядомыя і служаць брамамі адкрыцьця».

Джэймс Джойс



Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG