Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гэтак, прыязна-зычліва і ўсьмешліва, у двары свайго дому на Старавіленскай па-над Сьвіслаччу ўганаравала мяне будучая нобэлеўская ляўрэатка ў пару свайго ўзыходжаньня на эвэрэст літаратурнай славы.

Было тое ў 1996 годзе, я рабіў сваю прыродалюбную газэту і прыехаў да пісьменьніцы па рукапіс яе «Чарнобыльскай малітвы».

Як жа! Прыехаў на ровары — «самым экалягічным транспарце». З шырокай аркі ўехаў у двор, зухавата крутнуўся налева, убачыў яе і спыніўся. Яна не пазнала мяне, зьдзівілася, але тут жа знайшлася і ацаніла: «О, вы сапраўдны эўрапеец!.. Я таксама люблю ровар, бачу, як гэта добра і як патрэбна, але не рашаюся...» — і працягнула тоўстую папку з рукапісам.

Валер Дранчук

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG