Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Лёндане пабудуюць беларускую грэка-каталіцкую царкву — першы драўляны храм у горадзе з 1666 году


7 лютага ў Лёндане адбудзецца асьвячэньне падмурка новай беларускай грэка-каталіцкай царквы імя Кірылы Тураўскага і ўсіх сьвятых заступнікаў беларускага народу.

Падмурак новай беларускай грэка-каталіцкай царквы імя Кірылы Тураўскага і ўсіх сьвятых заступнікаў беларускага народу ў Лёндане
Падмурак новай беларускай грэка-каталіцкай царквы імя Кірылы Тураўскага і ўсіх сьвятых заступнікаў беларускага народу ў Лёндане

Цырымонія адбудзецца ў Беларускім рэлігійным і культурным цэнтры імя сьвятога Кірылы Тураўскага, у Марыян хаўсе (St Cyril’s Belarusian Church Centre, Marian House, Holden Avenue, London, N12 8HY).

На цырымонію запрошаныя апостальскі нунцый у Вялікабрытаніі Антоніё Мэніні і Глеб Ланчына, кіраўнік Украінскай грэка-каталіцкай эпархіі ў Лёндане.

Айцец Аляксандар Надсан паказвае макет будучай царквы. Архіўнае фота. Лёндан, 1 лютага 2014 году
Айцец Аляксандар Надсан паказвае макет будучай царквы. Архіўнае фота. Лёндан, 1 лютага 2014 году

Царква імя Кірылы Тураўскага і ўсіх сьвятых заступнікаў беларускага народу стане мэмарыялам ахвярам Чарнобыльскай катастрофы 1986 году, 30-годзьдзе якой будзе адзначацца сёлета. Апрача таго гэта будзе першая драўляная царква, пабудаваная ў Сталіцы Вялікабрытаніі пасьля Вялікага пажару ў Лёндане 1666 году і першы беларускі каталіцкі храм пабудаваны за мяжой, паведамляе ў Фэйсбуку сьвятар Беларускай каталіцкай місіі ў Англіі Сяргей Стасевіч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG