Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску хочуць скараціць час працы транспарту. Пасьля 23 — толькі на таксі?


Верагодна, з гэтага года менскія ўлады будуць скарачаць час працы транспарту ў вечарова-начны час. Пра гэта ў інтэрвію газэце «Вячэрні Мінск» расказаў дырэктар дзяржаўнай установы «Сталічны транспарт і сувязь» (ГУ «СТС») Валеры Шкуратаў.

Што будуць рабіць у Менску з грамадзкім транспартам ноччу, бо начнымі маршруткамі карысталіся «адзінкі» і экспэрымэнт фактычна праваліўся? Дырэктар СТС на гэта адказаў: будзем скарачаць час працы.

«У большасьці краін, у тым ліку ў буйных гарадах, грамадзкі гарадзкі транспарт працуе да 23:00, а ў нас да гадзіны ночы. Я вывучаў досьвед працы калегаў у Гельсінкі, Пэкіне, Шанхаі. Пасьля 23:00 там езьдзяць на таксі. Верагодна, з гэтага года і мы будзем скарачаць час працы транспарту. Пачнем з мэтрапалітэну: магчыма, у пазьнейшыя гадзіны павялічым інтэрвалы руху цягнікоў».

Дакладную дату пачатку новага экспэрыменту Валеры Шкуратаў не ўдакладніў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG