Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Чыноўнік: Мы атрымалі вялікую колькасьць зваротаў з просьбай захаваць графіці «Чалавек без імя»

  • Тэлеканал Белсат

Які лёс чакае графіці, якое прызналі адным з найлепшых у сьвеце і якое стала яблыкам разладу ў Менску?

«На гэтае графіці на самой справе значна больш станоўчых водгукаў, чым адмоўных. І пасьля таго, як у СМІ напісалі, што малюнак могуць зафарбаваць, мы атрымалі вялікую колькасьць зваротаў з просьбай захаваць яго. Тое, што камусьці выява не спадабалася, — гэта нармальна. Варта ўлічваць, што графіці створанае мастаком, і толькі ён можа ўнесьці зьмены. Хаця аўтарскае права і не афармлялася, мне здаецца, гэта карэктна і правільна», — заявіў намесьнік кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёну Менску Ігар Жур.

Паводле яго, грэцкі графіціст iNO зьехаў зь Беларусі, бо скончылася віза. Чыноўнік мяркуе, што лепш графіці «Чалавек без імя» абмяркоўваць у красавіку-траўні, калі iNO зноў прыедзе ў краіну.

«Стрыт-арт зараз запатрабаваны ў многіх разьвітых краінах. У Лёндане, напрыклад, існуе цэлы квартал з працамі вулічных мастакоў. І нам бы хацелася, каб гэтая ідэя атрымала працяг. Такія карціны ня толькі сталі ўпрыгожаньнем раёну, але своеасаблівым мэтадычным матэрыялам для архітэктурнага факультэту БНТУ», — лічыць Ігар Жур.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG