Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Рыцарскі раман»


Фрэнк Дыксі, «Бязьлітасная прыгажуня»
Фрэнк Дыксі, «Бязьлітасная прыгажуня»

Ён закахаўся ў яе ў першы дзень адпачынку і ўсяляк гэта дэманстраваў. Яна зрабіла выгляд, што нічога ня бачыць.

Ён надраў ёй букет з бліжэйшае клюмбы. Яна назвала яго гопнікам і цітушкам.

Ён запрасіў яе на танец на дыскатэцы. Яна сказала, што ён адтаптаў ёй усе ногі.

Ён у роспачы стаў пасярод двара і голасна, каб усе чулі, выгукнуў: «Ды я дзеля цябе... што хочаш зраблю! Хочаш – паліць кіну?!.. А хочаш – запішуся ў Нацыянальную Гвардыю і паеду страляць сэпараў на Данбасе?!..»

...Чарнігаў, летнік. Чатырнаццацігадовы хлопец безнадзейна закахаўся ў маю дачку, якой толькі трынаццаць.

Праўдзівы рыцарскі раман у сучасных украінскіх рэаліях.

Уладзіслаў Ахроменка

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG