Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навукоўцы на краі сьвету: як жыве самае паўночнае паселішча плянэты


Сярод вечнай мерзлаты і бязьмежных прастораў архіпелагу Шпіцбэрген знаходзіцца невялікая вёска дасьледчыкаў Ню-Алесунд. У самым паўночным населеным пункце плянэты пражываюць толькі 30 чалавек з 11 краін сьвету.

Пасёлак знаходзіцца ў паўночнай частцы архіпэляга Шпіцбэрген, усяго за 1200 км ад паўночнага полюсу. Роўна 100 гадоў таму выспы засялялі толькі мядзьведзі і алені. Але калі на поўначы зьявілася прамысловая вытворчасьць, іх зьяўленьне стала больш рэдкім.

Цяпер з жывёламі суседнічаюць дасьледнікі з розных краін — 30 чалавек з Нарвэгіі, Германіі, Францыі, Вялікабрытаніі, Індыі і Паўднёвай Карэі.

Усе паселішчы на Шпіцбэргене ствараліся як прамысловыя зоны. Калісьці ў Ню-Алесундзе здабывалі вугаль, але ў 1963 шахту зачынілі. Цана на вугаль імкліва падала, а ў шахтах рэгулярна здараліся няшчасныя выпадкі.

Цяпер у Ню-Алесундзе актыўна дасьледуюць зьмяненьне клімату і яго ўплыў на навакольнае асяродзьдзе.

З-за геаграфічнага становішча на выспах можна назіраць такія зьявы, як палярныя дні, калі сонца амаль ніколі не заходзіць за гарызонт на працягу пяці месяцаў, і палярныя ночы, калі сонца такую ж колькасьць часу наагул не ўзыходзіць.

ГЛЯДЗЕЦЬ ГАЛЕРЭЮ ЦАЛКАМ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG