Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Зацятыя тэатралы беларускага АМАПу (відэа)


Камандзір АМАПу Галоўнага ўпраўлення ўнутраных справаў Менгарвыканкаму Дзьмітры Балаба у інтэрвію часопісу «Спэцназ» заявіў:

«З вышэйшай адукацыяй у нас каля 70 % байцоў, — распавёў Дзьмітры Балаба. — Людзі вывучаюць замежныя мовы, некаторыя свабодна гавораць на некалькіх. Ёсць заўзятыя тэатралы, гісторыкі, знатакі выяўленчага мастацтва, да прыкладу, акадэмічнага жывапісу XIX стагодзьдзя. Нядаўна, дарэчы, застаў двух супрацоўнікаў за спрэчкай пра тое, чаму Булгакаў абраў для „Майстра і Маргарыты“ некалькі сюжэтных лініяў».

Дзьмітры Балаба падкрэсьліў, што ў менскім АМАПе служаць «людзі, настроеныя ідэалягічна правільна. Тыя, якія ня здрадзяць ні сумленьню, ні свайму народу і Радзіме, ні гонару мундзіра».

У грамадзтве выклікала рэзананс зьбіцьцё АМАПаўцамі двух актывістаў ды журналіста, які асьвятляў суд на аўтарамі графіці «Беларусь мае быць беларускай».

Відэа: Настоящее время.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG