Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турэччына заявіла, што расейскі самалёт зноў парушыў яе паветраную прастору


Расейскаму паслу ў Анкары быў выказаны пратэст.

МЗС Турцыі заявіла, што расейскі ваенны самалёт Су-34 уварваўся ў яе паветраную прастору.

Як гаворыцца ў зробленай у суботу заяве ведамства, 29 студзеня зьнішчальнік, нягледзячы на неаднаразовыя папярэджаньні радыёлякацыйных станцый, парушыў паветраную мяжу Турцыі. Пра тое, дзе менавіта гэта адбылося, не паведамляецца.

Турэцкі МЗС вінаваціць Расею ў эскаляцыі напружанасьці паміж дзьвюма краінамі і папярэджвае аб адказнасьці за любыя сур’ёзныя наступствы.
Ведамства паведаміла таксама, што напярэдадні расейскаму паслу ў Анкары была перададзена нота пратэсту.

Адносіны паміж Расеяй і Турэччынай абвастрыліся пасьля таго, як 24 лістапада турэцкія ВПС зьбілі над Сырыяй расейскі бамбавік Су-24, які, як сьцьвярджала Анкара, парушыў турэцкую паветраную прастору. Масква адпрэчыла ўсе абвінавачваньні і ўвяла санкцыі супраць Турэччыны.

XS
SM
MD
LG