Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 31 студзеня: дзень народзінаў Анатоля Грыцкевіча


Анатоль Грыцкевіч
Анатоль Грыцкевіч

Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Афіша

Менск, в. Азярцо -- “Вясёлая нядзеля” ў музэі народнай архітэктуры і побыту, пачатак 13.30

Берасьце – бясплатная экскурсія «Я быў тут». Беларускамоўны аповед пра культурнае развіцьцё Берасьцейшчыны ў “Музэі гісторыі горада Берасьця”. Да ўдзелу запрашаюць усіх ахвотных. Месца збору для першай культурнай прагулкі ў а 15-ай каля ўвахода ў Музэй (вул. Леванеўскага 3).

У гэты дзень нарадзіліся:

1892 – беларускі паэт Алесь Гурло.

1924 – Тэнгіз Абуладзэ, грузінскі кінарэжысэр.

1929 – беларускі гісторык Анатоль Грыцкевіч.

1935 – Кэндзабура Оэ, японскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі.

1975 – беларускі пісьменьнік Альгерд Бахарэвіч.



У гэты дзень памерлі:

1930 – Бэнэдыкт Дыбоўскі, заоляг, прыродазнаўца, лекар, публіцыст, удзельнік паўстаньня 1863–1864 гадоў.

2005 – Кастусь Рамановіч, удзельнік падпольнага Саюзу Вызваленьня Беларусі ў Наваградку, вязень савецкіх канцлягераў.

2013 – Мікалай Амельяновіч, беларускі дзяржаўны дзяяч, 1-ы старшыня праўленьня Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь.

Цытата

«Культура курцоў (не абавязкова курцоў у літаральным сэнсе) – культура індывідуальнай свабоды, культура інтэлектуальнага пратэсту, культура, пабудаваная на рэлятывізьме, на каштоўнасьці сумненьня, на прызнаньні сьвятасьці вольнага выбару, культура анархічная і вельмі гуманістычная ўжо некалькі дзесяцігодзьдзяў супрацьстаіць культуры Здаровенькіх — культуры дэспатычнай, штучнай, культуры, якая функцыянуе дзеля дзяржавы і ў сымбіёзе зь ёй, культуры, заснаванай на штампах і догмах, культуры ідэалістычнай і псэўдагуманістычнай, падтрыманай цэлай ардою масмэдыяў, культуры ваяўнічай і да агіды рацыянальнай. Курэц у шырокім сэнсе — апошні чалавек на Зямлі».

Альгерд Бахарэвіч

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG