Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Эстоніі: Расея наўмысна дэманструе свае агрэсіўныя паводзіны


Прэзыдэнт Эстоніі Тоомас Хэндрык Ільвес
Прэзыдэнт Эстоніі Тоомас Хэндрык Ільвес

У сёньняшнім інтэрвію газэце «Postimees», якое прыводзіць «Інтэрфакс», ён сказаў, што апошнія два гады ў рэгіёне Балтыйскага мора назіраюцца «даволі агрэсіўныя паводзіны Расеі»: «Палёты без транспондэраў, якія ўяўляюць вялікую пагрозу для цывільных самалётаў, вучэньні, на якіх адпрацоўваецца бамбаваньне па Швэцыі, а раней тое ж самае адбывалася ў дачыненьні Даніі». Як вынік, паводле эстонскага лідэра, упершыню пасьля стварэньня Паўночна-Атлянтычнага альянсу ў 1949 годзе ў Швэцыі больш людзей, якія жадаюць уступленьня краіны ў NATO, чым праціўнікаў гэтага кроку: «Швэцыя заклапочаная: яна лічыла, што надышоў вечны мір, але высьвятляецца, што не», — адзначыў Тоомас Хэндрык Ільвес.

Найбольшую заклапочанасьць выклікае тое, што паводзіны Расеі цалкам непрадказальныя.

Ён нагадаў, што 26 лютага споўніцца два гады пасьля расейскай анэксіі ўкраінскага Крыму: «За гэтыя гады вельмі многае і так хутка зьмянілася, што нішто прадказаць, на маю думку, немагчыма. Найбольшую заклапочанасьць выклікае тое, што паводзіны Расеі цалкам непрадказальныя».

Прэзыдэнт Эстоніі перакананы, што захоп Крыму парушыў асновы міжнароднага права — Хэльсынскія пагадненьні і Хартыю ААН, на падставе якіх межы не зьмяняюць пры дапамозе ваеннай сілы.

Таксама ён даў зразумець, што няма падставаў чакаць, што апэтыты Расеі суцішацца: «Паход у Сырыю — цалкам новая справа, ніхто з нас ня мог гэтага прадказаць. Таму, хутчэй за ўсё, ужо ў бліжэйшай будучыні мы ўбачым розныя нечаканыя крокі Масквы», — сказаў Тоомас Хэндрык Ільвес.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG