Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На 99 аб’ектаў зь Дзяржаўнай інвэстпраграмы ў 2016-м патрацяць 4,5 трыльёны рублёў


Прэзыдэнцкім указам зацьверджаная Дзяржаўная інвэстыцыйная праграма на 2016 год. Як паведамляе прэсавая служба Аляксандра Лукашэнкі, на фінансаваньне 99 аб’ектаў, уключаных у праграму, мяркуецца накіраваць 4 трыльёны 584 мільярды рублёў.

У тым ліку за кошт дзяржаўных капітальных укладаньняў — 1 трыльён 156 мільярдаў рублёў, сродкаў рэзэрвовага фонду прэзыдэнта Беларусі — 730 мільярдаў, сродкаў рэспубліканскага дарожнага фонду — 1 трыльён 65 мільярдаў, сродкаў на захаваньне і пашырэньне сельскагаспадарчых палеткаў — 517 мільярдаў, сродкаў дзяржаўнага мэтавага бюджэтнага фонду нацыянальнага разьвіцьця — 1 трыльён 115 мільярдаў.

У 2016 годзе заплянаванае фінансаваньне будаўніцтва і рэканструкцыі блізу двух дзясяткаў новых аб’ектаў — найперш інфраструктуры ў Астраўцы на Гарадзеншчыне, дзе ўзводзіцца першая ў Беларусі атамная электрастанцыя, а таксама другой штучнай узлётна-пасадачнай паласы ў Нацыянальным аэрапорце «Менск».

XS
SM
MD
LG