Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эпідэмія грыпу ва Ўкраіне ахапіла больш за 3 мільёны чалавек


Кіеўская гарадзкая дзяржаўная адміністрацыя пачала праверку сталічных прадпрыемстваў на адпаведнасьць санітарным нормам з-за высокага захворвання на грып. Кіеў, 28 студзеня 2016 году

Кіеўская гарадзкая дзяржаўная адміністрацыя пачала праверку сталічных прадпрыемстваў на адпаведнасьць санітарным нормам з-за высокага захворвання на грып. Кіеў, 28 студзеня 2016 году

Ва Ўкраіне працягваецца эпідэмія грыпу. Агулам, паводле Міністэрства аховы здароўя Ўкраіны, цягам эпідэмічнага сэзону зарэгістравана больш за 3 мільёны хворых на вострыя рэсьпіраторныя вірусныя інфэкцыі.

Як удакладняюць у ведамстве, на гэты момант у 18 абласьцях Украіны перавышаныя эпідэмічныя парогі ўзроўню захворваньня, афіцыйна пацьверджана 155 сьмяротных выпадкаў. Абсалютная большасьць памерлых сталі ахвярамі атакі вірусу сьвінога грыпу.

У сувязі са складаным становішчам улады абвясьцілі эпідэмію. Людзям настойліва рэкамэндуюць выкарыстоўваюць маскі на твар, ужываць прафіляктычныя лекі, а таксама зьвяртацца да натуральных мэтадаў умацаваньня імуннай сыстэмы — вітамінаў, мёду, часныку і г. д.

Украінскія мэдыкі лічаць, што бальшыні сьмяротных выпадкаў можна было пазьбегнуць, калі б хворыя своечасова зьвярнуліся да лекараў.

XS
SM
MD
LG