Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трыюмф беларускай юніёркі на Australian Open-2016


Вера Лапко
Вера Лапко

17-гадовая беларуская тэнісістка Вера Лапко выйграла юніёрскую частку адкрытага чэмпіянату Аўстраліі ў Мэльбурне. У 2005-м аналягічную перамогу атрымала Вікторыя Азаранка.

У фінальнай сустрэчы беларуска, «сеяная» пад пятым нумарам, за паўтары гадзіны упартай барацьбы адолела прадстаўніцу Славаччыны Тэрэзу Міхалікаву — 6: 3, 6: 4. Славачка ў рэйтынгу турніру да вырашальнага паядынку значылася пад другім нумарам.

«Я проста шчасьлівая і атрымліваю асалоду ад першай у кар’еры перамогі на турніры сэрыі «Вялікага шлему», — сказала пасьля матчу беларуская юніёрка.

Варта адзначыць, што Вера Лапко стала другой тэнісісткай зь Беларусі, якой удалося заваяваць аўстралійскія корты ў такім юным узросьце. 11 гадоў таму — у студзені 2005-га — у Мэльбурне першынствавала Вікторыя Азаранка, якая потым дарасла да статусу першай ракеткі сьвету.

Трыюмф Веры Лапко спрычыніўся да запрашэньня маладой спартоўкі ў распалажэньне нацыянальнай зборнай: з Аўстраліі Лапко адправіцца ў канадзкі Квэбек, дзе далучыцца да сваіх сябровак — Вікторыі Азаранкі, Вольгі Гаварцовай і Аляксандры Сасновіч. 6-7 лютага беларускі згуляюць матч Кубку Фэдэрацый II Усясьветнай групы супраць канадзкіх тэнісістак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG