Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Белпошта» падвышае расцэнкі на свае паслугі


Ад 1 лютага ў Беларусі падаражэе бальшыня паштовых паслугаў — інфармацыя пра новыя тарыфы зьмешчаная на сайце РУП «Белпошта». У прыватнасьці, зьменяцца тарыфы на ўнутраныя паслугі паштовай сувязі агульнага карыстаньня, міжнародныя адпраўленьні, паслугі спэцыяльнай сувязі.

За перасылку звычайнага міжнароднага пісьма, бандэролі, дробнага пакету масай да 20 грамаў трэба будзе заплаціць 12 600 рублёў (было 10 500), прыярытэтнага — 14 400 рублёў (было 12 000).

Перасылка простай міжнароднай паштоўкі (карткі) будзе каштаваць 9 300 рублёў (было 7 800), прыярытэтнай — 11 700 рублёў (было 9 600).

Тарыф за перасылку ўнутры краіны заказных лістоў, бандэроляў, дробных пакетаў да 20 грамаў складзе 15 000 рублёў для фізычных асобаў (быў 13 200) і 15 600 рублёў для юрыдычных асобаў і ІП (быў 13 800).

Тарыфы на адпраўку звычайных лістоў, бандэроляў, дробных пакетаў да 20 грамаў ня зьменяцца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG