Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адвакат: Саўчанку перададуць Украіне — пры любым прысудзе


Адвакат Мікалай Полазаў (Масква, 4 сакавіка 2015 году)

Адвакат Мікалай Полазаў (Масква, 4 сакавіка 2015 году)

Адвакат Мікалай Полазаў патлумачыў гэта тым, што Саўчанка зьяўляецца дэпутатам Вярхоўнай Рады Ўкраіны і сябрам Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы — такім чынам, «суб’ектам зьнешняй палітыкі»

«... Я з упэўненасьцю магу сказаць, што, нават калі ёй вынесуць самы жорсткі прысуд — 25 гадоў, адбываць пакараньне яна ня будзе, яна вернецца на радзіму», — сказаў адвакат Мікалай Полазаў падчас прэсавай канфэрэнцыі ў Кіеве, у якой ён удзельнічаў па скайпе.

Полазаў патлумачыў гэта тым, што Саўчанка зьяўляецца дэпутатам Вярхоўнай Рады Ўкраіны і сябрам Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы — такім чынам, «суб’ектам зьнешняй палітыкі», на які, як лічыць адвакат, прэзыдэнт РФ «вымушаны рэагаваць».

На думку адваката, ягоную падабаронную абмяняюць, прычым абмен адбудзецца не абавязкова на людзей: Полазаў не выключае, што размова пойдзе пра скасаваньне санкцый супраць сяброў Пуціна, альбо пра нейкія іншыя прэфэрэнцыі, але, у канчатковым выніку, Надзею Саўчанку перададуць Украіне.

Украінская лётчыца Надзея Саўчанка галадае ўжо больш за 40 дзён — на знак пратэсту супраць чарговага працягу тэрміну яе арышту. У чарговы раз яна будзе адказваць на пытаньні суду 1 лютага.

Працэс праходзіць у гарадзкім судзе Данецку Растоўскай вобласьці Расейскай Фэдэрацыі. Саўчанку абвінавачваюць у датычнасьці да забойства супрацоўнікаў ВГТРК Антона Варашылава і Ігара Карнелюка, якія загінулі пры абстрэле пад Луганскам летам 2014 году, дзе яна нібыта вяла карэкціроўку агню. Яна сваю віну цалкам адмаўляе, сьцьвярджаючы, што ў гэты час была захопленая сэпаратыстамі, якія затым пераправілі яе ў Расею.

XS
SM
MD
LG