Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Bild: Ліза з Бэрліну выдумала гісторыю з выкраданьнем


Ілюстрацыйнае фота.

Ілюстрацыйнае фота.

У ноч «выкраданьня» 13-гадовая дзяўчынка хавалася ад бацькоў у доме свайго сябра «з-за праблем у школе». Справа раскрытая, паведаміў газэце Bild прадстаўнік пракуратуры. Выданьне цытуе радыёстанцыя «Нямецкая хваля».

Справа 13-гадовай Лізы з Бэрліну раскрытая, паведаміў выданьню Bild ў пятніцу, 29 студзеня, прадстаўнік пракуратуры Марцін Штэльтнэр (Марцін Steltner). Паводле яго слоў, на працягу 30 гадзін адсутнасьці дзяўчынкі не былі зроблены «ні згвалтаваньне, ні наогул якія-небудзь сэксуальныя дзеяньні». Штэльтнэр дадаў таксама, што высьветліць усе абставіны гэтай гісторыі атрымалася на падставе білінгу сотавага тэлефона Лізы.

Згодна з Інфармацыі Bild, 19-гадовы сябар Лізы і яго маці паведамілі сьледзтву, што ў ноч «зьнікненьня» 11 студзеня дзяўчынка хавалася ў іх дома ад бацькоў. Напярэдадні іх выклікалі ў школу, каб паведаміць аб праблемах дачкі з вучобай.

Праверыўшы дадзеныя ў мабільным тэлефоне Лізы, сьледчыя выявілі ключавога сьведку. «Мы знайшлі 19-гадовага юнака. У яго кватэры знаходзіліся рэчы Лізы», — сказаў прадстаўнік пракуратуры. Паводле атрыманых ад людзей, якія прытулілі Лізу, зьвестак дзяўчынка папрасілася пераначаваць у іх пасьля таго, як бацькоў выклікалі ў школу.

XS
SM
MD
LG