Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Belarus - trial of graffiti makers
Belarus - trial of graffiti makers

Графіцістаў пакаралі штрафамі за графіці «Беларусь мае быць беларускай»

абноўлена

Трох хлапцоў вінавацілі ў напісаньні графіці «Беларусь мае быць беларускай» і «Рэвалюцыя сьвядомасьці, яна ўжо ідзе...», а таксама ў тым, што запэцкалі сацыяльную рэкляму зь міліцыянтамі.

У Менску завершыўся працэс над графіцістамі. Суд пакараў штрафамі:

Вадзіма Жаромскага — у 50 базавых велічынь(10 500 000 рублёў).

Максіма Пякарскага — у 40 базавых (8 400 000).

Вячаслава Касінерава — у 30 базавых (6 300 000).

Вывучэньне матэрыялаў справы скончана. Абарона прасіла дапытаць сьведак, якія сьведчылі падчас сьледзтва. Пракурор быў супраць, суд адхіліў хадайніцтва.

Характарыстыка са школы на вучня Максіміліяна Пякарскага: добры, старанны вучань, добра выявіў сябе на суботніках. З мастацкай школы імя Агінскага адзначылі добрыя мастацкія здольнасьці. Участковы адзначыў «маральную стойкасьць».

З пратаколу допыту Пякарскага вынікае, што ўрэшце ён адмовіўся ад меркаваньня, што беларускую мову прыціскаюць. Пякарскі кажа, што гэта не адпавядае рэчаіснасьці, гэта за яго напісалі міліцыянты, якія на яго ціснулі, наведваючы ў ізалятары.

Зачытваюць дакумэнты, датычныя Максіма Пякарскага. З паказаньняў на першых доказах вынікае, што Пякарскі браў усю адказнасьць за графіці на сябе, бо казаў, што ён адзін маляваў.

На просьбу адваката пракурор зачытаў заяву Жаромскага, каб яго ў ізалятары наведаў супрацоўнік Упраўленьня барацьбы з арганізаванай злачыннасьцю. Цяпер Жаромскі патлумачыў, што гэтую заяву прымусілі напісаць, каб апраўдаць візыты да яго міліцыянтаў без адваката. Такіх візытаў было каля васьмі.

Таксама агучана скарга маці Жаромскага на тое, што ў 2007 годзе яго затрымалі і моцна зьбілі ў Смаргоні падчас расклейваньня ўлётак. Маці дамагалася пакараньня міліцыянтаў, якія зьбівалі яе непаўналетняга сына.

З характарыстыкі Жаромскага з крамы, дзе працаваў, — добры, дысцыплінаваны працаўнік. З каледжу, дзе вучыўся, характарыстыка цалкам станоўчая. У тым ліку на Жаромскага ў справе ёсьць характарыстыка зь СІЗА на Валадарскага, у якой сказана, што ўнутранага парадку не парушаў, а больш паведаміць ня могуць з-за непрацягласьці заходжаньня ва ўстанове.

З паказаньняў Жаромскага: віну прызнаю часткова, прызнаю пашкоджаньне маёмасьці, але не хуліганства. Частку запісанага ў пратаколе допыту не прызнаў.

«На мяне ціснулі супрацоўнікі Ўпраўленьня барацьбы з арганізаванай злачыннасьцю, запужвалі, недакладна запісвалі мае словы. Паміж допытамі ўжывалі электрашокер».

Адмаўляе, што бачыў, як Максім Пякарскі фатаграфаваў надпісы, якія яны намалявалі.

Жаромскаму суд дазволіў адказваць седзячы, бо ў яго баліць сьпіна, ён носіць бандаж пасьля шпіталя.

Зачыталі станоўчыя характарыстыкі Касінерава з БДУ, з музэю, з крамы, дзе ён працаваў. У тым ліку ўчастковы паведаміў, што скаргаў суседзяў на Касінерава не было.

Пачалі вывучаць 8 том. Жаромскі на першых пасьля арышту допытах адмаўляўся даваць паказаньні і загаварыў толькі 20 жніўня, калі віну прызнаў часткова.

Пракурор варушыць «брудную бялізну»

Пракурор зачытаў паказаньні Касінерава пра тое, што ў яго ўзьнікла непрыязьнь да міліцыянтаў з-за таго, што ягоны бацька, калі быў міліцыянтам, завёў раман на баку ў той момант, калі маці Касінерава была цяжарная ягоным малодшым братам. Вячаслаў Касінераў, калі пракурор запытаў яго пра праўдзівасьць тых паказаньняў падзякаваў пракурора за тое, што той «пачаў варушыць брудную бялізну іх сям’і».

Касінераў расказаў пра ціск пад час допыту

Пра допыт 16 жніўня Касінераў сказаў, што быў у кайданках, на яго ціснулі псыхалягічна, пагражалі, у яго балела зламаная сківіца, ад яго дамагаліся патрэбных паказаньняў. Таму паказаньні ў той дзень цяпер ён называе не адпаведнымі рэчаіснасьці. У прыватнасьці ў частцы, што ён адзін гатаваў лямпачкі для запэцківаньня білбордаў з выявамі міліцыянтаў і рабіў гэта мэтанакіравана.

Пракурор працытаваў пратакол допыту Касінерава ад 11 жніўня 2015 году, але той заявіў, што такога допыту не магло быць, бо ўпершыню яго дапытвалі 13 жніўня. Зачыталі даведку турэмнага лекара ад 15 жніўня, што Касінераў можа па стане здароя браць удзел у сьледчых дзеяньнях. Касінераў да суду распавядаў, што ў той час ня мог есьці і размаўляць, бо ў яго была зламаная сківіца, што адбылося падчас арышту.

Пракурор пачаў зачытваць дакумэнты 7-га тому. Яшчэ будуць 8-мы і 9ты. Суд дазволіў у мэтах эканоміі часу зачытваць толькі тыя пратаколы допытаў абвінавачаных, якія супярэчаць іх паказаньням у судзе, і адразу задаваць пытаньні адносна гэтых разыходжаньняў.

Вывучаюць 6 том справы

Пачалі з пратаколу рэчаў, забраных пасьля ператрусу ў Касінерава. Усяго было забрана 18 пазыцый, у тым ліку адзеньне, рэчы, кампутар. Потым сыстэмны блёк кампутара выключылі са справы. Таксама ў Касінерава было забрана шмат кніг і брашур, якія потым агледзелі, выключылі з матэрыялаў і яму вярнулі.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG