Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

З новага году тарыфы на газ і сьвятло ў краіне вырасьлі на 20%, а дэвальвацыя ў значнай ступені «зьела» пэнсіі.

Жыхары Беларусі з Новага году плацяць за газ і сьвятло на 20% больш, нягледзячы на тое, што папярэдняе падвышэньне тарыфаў адбылося ўсяго месяцам раней. Разам з газам і электрычнасьцю тады вырас кошт ацяпленьня і гарачай вады. Выдаткі растуць з кожным днём, а беларускі рубель — падае, што азначае, што пэнсіі старых таксама робяцца меншымі з кожным днём.

Пэнсіянэр Ігар Аляксандравіч атрымлівае пэнсію каля 130 даляраў. З эканоміі ён адмовіўся ад тэлевізара і запальвае ў пакоі ўсяго адну лямпачку — энергазьберагальную.

«Стараемся абмяжоўваць сябе. У асноўным ідуць курыныя кумпячкі. Яны таньней, яйкі, сёе-тое з малочных прадуктаў», — расказвае ён. За апошні год пэнсію беларускім старым паднялі на 5,5%, а даляр вырас, як яны самі дэкляруюць, прыкладна на 40%.

Яшчэ адным ударам па старых стала тое, што ўлады Беларусі зь сярэдзіны студзеня больш не кантралююць кошты на сацыяльна значныя прадукты: малако, мяса, яйкі і хлеб. Ня могуць сабе дазволіць беларускія пэнсіянэры і забавы: і тэатры, і канцэрты для іх занадта дарагія.

Тыя, хто могуць, працягваюць працаваць, але рынак працы для пажылых ва ўмовах крызісу таксама невялікі. На якія яшчэ хітрыкі прыходзіцца ісьці беларускім пэнсіянэрам, каб выжыць у крызіс — рэпартаж «Настоящего времени»:

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG