Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзе весьнічкі?


Гэлен Алінгэм, «Хата ў Бэркшыры»
Гэлен Алінгэм, «Хата ў Бэркшыры»

Была ў нашай вёсцы завядзёнка. У адну зь зімовых начэй хлопцы зьбіраліся і ўсе разам хадзілі па вёсцы ды здымалі... весьнічкі. Потым іх недзе хавалі ці проста пакідалі за некалькі мэтраў ад дома гаспадара.

Ужо наступным ранкам гаспадары дамоў, сталыя мужчыны, зьбіраліся, каб адшукаць свае брамкі. Нехта знаходзіў на полі праз дарогу, а некаму даводзілася прабавіць не адзін дзень у пошуках. Здаецца, ніхто зь іх не злаваўся на маладзёнаў, а проста стараўся трывалей прымацаваць весьнічкі да плота — каб не зьнялі.

Ды традыцыі быў пакладзены канец: адзін з гаспадароў вырашыў не шукаць брамку сам, а выклікаць участковага міліцыянэра.

Марына Весялуха

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG