Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна аблегчыла магчымасьць атрыманьня грамадзянства замежнікам, якія служаць у яе войску


Беларускія добраахвотнікі, якія ваююць на баку Ўкраіны. Фота з Фэйсбуку.
Беларускія добраахвотнікі, якія ваююць на баку Ўкраіны. Фота з Фэйсбуку.

У тым ліку беларусам.

Вярхоўная Рада прыняла закон, які прадугледжвае скарачэньне да 3 гадоў тэрміну бесьперапыннага пражываньня ва Ўкраіне для іншаземцаў і асобаў без грамадзянства, якія служаць паводле кантракту ва Ўзброеных сілах, пасьля якога яны могуць прасіць даць ім украінскае грамадзянства.

За закон аб спрошчаным парадку прыняцьця грамадзянства Ўкраіны для іншаземцаў і асобаў без грамадзянства, якія праходзяць вайсковую службу ва Ўзброеных сілах Украіны, прагаласавалі ў другім чытаньні і ў цэлым 239 дэпутатаў.

Трохгадовы тэрмін павінен вылічвацца з пачатку дзеяньня кантракту на службу ва Ўзброеных сілах. Цяпер такіх асобаў тычыцца агульны пяцігадовы тэрмін.

Акрамя таго, для такіх асобаў робіцца выключэньне з патрабаваньня атрымліваць дазвол на іміграцыю.

Вярхоўная Рада 6 кастрычніка прыняла, а прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка падпісаў 3 лістапада 2015 году закон, які дазволіў замежнікам і асобам без грамадзянства служыць па кантракце ва Ўзброеных сілах Украіны, а таксама ў іншых вайсковых фармаваньнях.

Сярод замежнікаў, якія служаць ва Ўзброеных сілах Украіны, ёсьць беларусы, якія бяруць удзел у баях за цэласнасьць дзяржавы ў зоне АТА.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG